Трэці дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі Пятніца, 13 ліпеня 2012 г.
У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”.
Боскую Літургію ўзначаліў віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ, душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, а. Андрэй Крот.
Ён звярнуў увагу, што Божая Міласэрнасць - гэта не нейкія падарункі з боку Бога, але сам Ісус Хрыстос, Які аддаў сваё жыццё на Крыжы, каб мы маглі жыць у новых адносінах з Богам, у свабодзе дзяцей Божых, сыноў і дачок Бога Айца.