Пошук

Каляндар

 

“Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”  


“Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”Трэці дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі

Пятніца, 13 ліпеня 2012 г.
У гэты дзень паломнікі разважалі над тэмай “Евангелізаваць – азначае адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”.

Боскую Літургію ўзначаліў віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ, душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай ў Гародні, а. Андрэй Крот.
Ён звярнуў увагу, што Божая Міласэрнасць - гэта не нейкія падарункі з боку Бога, але сам Ісус Хрыстос, Які аддаў сваё жыццё на Крыжы, каб мы маглі жыць у новых адносінах з Богам, у свабодзе дзяцей Божых, сыноў і дачок Бога Айца.

У рамках пілігрымкі пятніца – гэта дзень малітвы, маўчання і посту.
У гэты дзень посту пілігрымы ў цішы моляцца за тых, хто не мае голасу, хто вымушаны маўчаць.

Разважаючы пра мукі Госпада Ісуса Хрыста, моляцца за свабоду ад зняволенняў, што сустракаюцца сёння ў жыцці людзей, бо Міласэрны Госпад нясе поўную свабоду чалавеку.

13.07.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier