Другі дзень XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі Чацвер, 12 ліпеня 2012 г.
Тэма другога дня Пілігрымкі: “Евангелізаваць – азначае весці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы”.
Евангелле Ісуса Хрыста – гэта вялікі дар, які перадае нам Царква, Адзіная, Святая, Паўсюдная і Апостальская.
Прыняўшы гэты дар, хрысціянін у натуральны спосаб (спосаб, згодны з натурай-прыродай духоўнага жыцця) пакліканы перадаць Евангелле іншым людзям – гэта значыць весці іх да жывых зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы.
Евангелізацыя для нас – гэта адкрыванне багацця духоўнага вопыту нашых Айцоў у веры – усіх, што мужна засведчылі вернасць Царкве Ісуса Хрыста – Царкве Адінай, Святой, Паўсюднай (Каталіцкай) і Апостальскай.
а. Яўген Усошын
протапрэзбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканата БГКЦ