Сабор арханёла Міхаіла і ўсіх бесьцялесных сілаў нябесных

Анёлы, гэта безцялесныя чыстыя духі, які надзеленыя натуральным розумам, сілай волі і красою, каторыя не можна параўнаць з чалавечымі.Бог паставіў іх як апекуноў і праваднікоў народаў і кожнага адзьдзельнага чалавека. У небе анёле бесперапынку агладаюць Божае аблічча, сьпяваюць трысьвятую песьню, заступаюцца за нас. Паводле сьв. Дянізія Арэапагіта ёсьць тры ерархіі і дзевяць хораў анёлаў. Гэта: Сэрафімы, Хэрувімы і Пасады, Дзяржавы, Сілы і Улады, Княства, Арханёлы і Анёлы. Са сьвятога пісьма вядомыя некалькі імёнаў анёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафала. Арханёл Міхал з’яўляецца правадніком нябеснага воінства.