Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:


8.04.2015
Як і чым жыве моладзь Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы?БГКЦ у гэтым годзе адзначае 25-гадовы юбілей аднаўлення адкрытай душпастырскай дзейнасці. Чым жыве моладзь БГКЦ?

Пра гэта сказана ў роліку і запісана тут.
5.04.2015
Віншавальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытай дзейнасці беларускіх грэка-католікаўНа Свята Пасхі Хрыстовай Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Высокадастойны Кардынал Леанарда Сандры даслаў на рукі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея(Гаека) віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
11.03.2015
Айцец Аляксандр Надсан — пачатак дзейнасці і развіцця сучаснай Грэка-Каталіцкай Царквы ў БеларусіУ віншавальным лісце старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі ўзгадваецца пра значэнне асобы а. Аляксандра Надсана, які 11 сакавіка 25 гадоў назад цэлебраваў беларускамоўную службу ў Мінску.

Гады жыцця і дзейнасці гэтага святара, якому ў жніўні 2015 года споўніцца 89 гадоў, былі і ёсць напоўненыя справамі беларускасці.

Як і многія беларусы, не прыняўшыя таталітарнай сістэмы, а. Аляксандр быў вымушаны ў 1944 годзе выехаць з Бацькаўшчыны. Будучы ваяром у Французскім супраціўленні, што змагалася супраць фашыстаў у Італіі, быў паранены, узнагароджаны за мужнасць.
11.03.2015
"Жывая супольнасць, якая стараецца асэнсаваць каштоўнасць сваёй духовай спадчыны ды жыць ёй сёння"Інтэрв’ю, якое з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця грэка-католікаў Беларусі, архім. Сяргей (Гаек) даў рэдакцыі парталу Catholic.by

— З 1993 года Вы з’яўляецеся Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. Як змянілася Грэка-Каталіцкая Царква за гэты час?

— Ад моманту аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця грэка-католікаў Беларусі прайшло 25 гадоў.

Нам трэба ўзгадаць, што 12 лістапада 1989 года група моладзі і інтэлігэнцыі з Мінска прыехала ў Баруны, дзе тады ў былым базыліянскім храме, на рыма-каталіцкай парафіі і ў рыма-каталіцкім абрадзе (іншай магчымасці тады не было), служыў грэка-каталіцкі святар айцец Ян Матусевіч. Яны прасілі яго атуліць іх сваёй духоўнай апекай. Пазней ён ахрысціў шмат маладых людзей. Праз некаторы час айцец Ян пераехаў у Мінск і тут пачаў душпастырскае служэнне. Той час вызначаўся ростам зацікаўленасці Уніяцкай Царквой сярод студэнтаў і інтэлігенцыі Мінска і іншых гарадоў Беларусі.
11.03.2015
11 сакавіка 2015 г. - 25 год ад першай Боскай Літургіі ў МінскуГрэка-каталіцкіх вернікаў г. Мінска запрашаем на Літургію раней асвячаных Дароў
у капліцу на зав. Снежным д. 7. (ст. метро "Маладзёжная").
Літургія пачынаецца ў 18:30.


Такім чынам, у малітве ўзгадваем 25 гадоў адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
10.03.2015
25-год аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця БГКЦВіншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Дастойны Архімандрыт Сяргeй!


Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця.
21.02.2015
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі  на Нядзелю Праваслаўя 2015 годуПачэсныя Айцы святаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!


1. Вялікі пост – гэта час, калі Святая Царква заклікае нас увайсці на шлях больш цеснай сувязі з Ісусам Хрыстом, наблізіцца да таямніцы Яго пакут і Уваскрасення.
На пачатку Вялікага посту ў гэтым годзе Яго Святасць Папа Рымскі Францішак нагадаў нам, што чалавек – стварэнне абмежаванае, грэшнае, якое патрабуе пакаяння і навяртання да Бога. Навярнуцца да Бога «ўсім сэрцам» значыць, па словах Папы, «ступіць на шлях не павярхоўнага перамянення, а на духоўны шлях, пракладзены ў сэрцы чалавека, там, дзе засяроджаны яго пачуцці і адносіны, там, дзе ён робіць выбар».
16.02.2015
“Асэнсаваць духовую спадчыну”У г. Бары ўзгадалі 25 год адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам “Synergeia pro Oriente Christiano” працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.
19.11.2014
25-годдзе аднаўлення адкрытага душрастырства Грэка-каталіцкай Царквы ў БеларусіСвяты Айцец Францішак пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну

19 лістапада 2014 г. з Яго Святасцю Папам Францішкам сустрэўся архімандрыт Сяргей (Гаек), апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Яго кароткая размова са Святым Айцом адбылася пасля агульнай аўдыенцыі.

У інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё архімандрыт Сяргей распавёў таксама пра ўрачыстасці 100-годдзя з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча, якія праходзяць у Беларусі і Рыме.
Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier