Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
САЦЫЯЛЬНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ ПАРАФІІ Ў ЛІТУРГІЧНЫМ ГОДЗЕ 2007 – 2008
“Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры” Гал.6.10.
Літургічны год мы распачалі не зусім звычайна – Сацыяльная служба арганізавала парафіяльны выезд за горад. Імпрэза адбылася ў жывапісным кутку не далёка Ракава, на хутары Алеся Лася, якому шчыра дзякуем і жадаем Божага блаславеньня.
Спрыяльнае надвор’е, цікавая забаўляльна-інтэграцыйная праграма, якую зладзілі Васіль і Яўгенія Грыні з дапамогай сяброў, адкрытасьць нашых вернікаў на патрэбы адзін аднаго, супольная трапеза на сьвежым паветры, малітва і праслаўленьне Госпада, чытаньне Эвангельля і разважаньні айца Андрэя, нашага пробашча – усё гэта распаліла ў нас Дух, каб распачаць год з надзеяй на тое, “што Той, Які распачаў у (нас) добрую справу, давядзе аж да дня Ісуса Хрыста” (пар. Філіп.1.6.)
Перадкалядны час мы правялі актыўна, ў чаканні Раства Хрыстовага мы не толькі маліліся за патрабуючых, але яшчэ і добрымі учанкамі хацелі пераказаць Божую любоў, якая прыходзіць на сьвет з Дзіцяткам Ісусам. За некалькі тыдняў нашыя вернікі сабралі сродкі, на якія мы змаглі купіць дзіцячыя хрысьціянскія кніжкі ў Біблійным таварыстве, а таксама цукеркі, мандарынкі, бенгальскія агеньчыкі, цацкі і інш. на падарункі для дзетак, сваіх парафіяльных і тых, якія не маюць сямьі і не атрымаюць падарунка. Вялікі дзякуй матушцы Алёне Усошынай, якая на апошнім месяцы цяжарнасьці займалася выбарам цукерак і дзе іх купіць, а яшчэ і прывезьці... Ведаем, што ты нарадзіла ўжо сына, віншуем!!! і молімся за вас.
Такім чынам, мы падрыхтавалі 100 падарункаў, 65 падарункаў раздалі пад час Каляднага дзіцячага сьвята нашым дзеткам, 15 падарункаў адвезьлі ў Сацыяльны прытулак Фрунзенскага раёну, у сувязі з рамонтам іхняга будынку, на жаль, без усялякай праграмы для дзетак, як звычайна мы рабілі, але дзеці былі вельмі задаволены і дырэктар гэтага Цэнтру падзякавала ўсім, хто ахвяраваў сродкі на падарункі дзецям.
З рэштай падарункаў (20) і забаўляльнай праграмай вернікі нашай парафіі 19 студзеня наведалі яшчэ адзін Сацыяльны прытулак Партызанскага раёну. Дзяўчаты шасьцікласніцы, пад кіраўніцтвам Яўгеніі Ліс паказалі дзецям традыцыйную беларускую Батлейку, мы правялі гульні, падаравалі ў бібліятэку іхняга цэнтру дзіцячыя хрысьціянскія кнігі: Біблію, “365 молитв для детей”, “Хрысьціянскую азбуку”, размалёўкі і інш.. Дзякуем Госпаду за наш хор, за нашых сёстраў і братоў, якія зьбіраліся перад Раством Хрыстовым на рэпетыцыі і развучвалі калядныя песьні, упрыгожылі Парафіяльнае сьвята і таксама паехалі, каб пасьпяваць для дзетак гэтага прытулку калядкі, славячы Госпада нашага Ісуса Хрыста і даруючы трохі радасьці і весялосьці гэтым дзеткам.
Сьвятлана Абламейка
Такія яны былі на пачатку... |
На завяршэньні сьвята яны ўсьміхаліся! |
Яўгенія Ліс і яе казачніцы |
А вось яны ж, але ў поўным саставе :) |
Гульні матушкі Сьвятланы |
Ізноў жа гуляемся :) |
Выступленьне хору |
Зноў хор :) |
фотакарэспандэнт - ks :)