Пошук

Каляндар

 


12.04.2021

Адышла ў вечнасць Маці Першаіерарха УГКЦ Я.Бл. Святаслава12 красавіка 2021 г., пасля цяжкай хваробы, памерла ў Стрыі, ва ўзросце 74 гадоў, святой памяці +Вера Шаўчук, маці Яго Блажэнства Святаслава, Першаіерарха УГКЦ. 


Патрыярху Святаславу і Сям'і Спачылай выказваем словы спачування ды Уваскросламу Хрысту Чалавекалюбцу даручаем душу Спачылай. 


Вечная Ей памяць!

12.04.2021

30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўрачыста адзначаць у Мінску13 красавіка адзначаецца 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

13 красавіка булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях бязбожнага савецкага рэжыму і пераследу веры і Касцёла.

 

З гэтай нагоды ў нядзелю 18 красавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі а 13-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

10.04.2021

Паведамленне  прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў БеларусіПра стан здароўя архімандрыта Сяргея Гаека.

 

9 красавіка Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек быў шпіталізаваны з дыягназам пнеўманія лёгкай ступені ў адну з бальніц горада Мінска. На дадзены момант ён забаяспечаны медыцынскай апекай. Пачуваецца добра. 

 

Просім пра малітву за скарэйшае вяртанне да здароўя архімандрыта Сяргея.

9.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 11.04.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

7.04.2021

Папа Францішак: звернемся з даверам да міласэрнага ХрыстаСвяты Айцец скіраваў заклік у сувязі з набліжэннем свята Божай Міласэрнасці, якое будзе адзначацца ў Касцёле 11 красавіка 2021 г. Ён заклікаў маліцца аб ласцы прабачэння і дзейснай любові да бліжняга.

 

Францішак нагадаў, што ўстанаўліваючы свята Божай Міласэрнасці, св. Ян Павел ІІ, заявіў: “Літургія гэтай нядзелі нібыта акрэслівае шлях міласэрнасці, які аднаўляе сувязь чалавека з Богам і стварае новыя адносіны братэрскай салідарнасці паміж людзьмі”.

7.04.2021

Напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасцікатэхетычная сустрэча па тэме:
Правакацыя Божай Міласэрнасці”

 

Сустрэчу правядзе айцец Зміцер Чарнэль, рэдэмптарыст

 

Субота, 10-га красавіка 2021 г.

18:00 – Боская Літургія

19:10 – Сустрэча

 

ЗАПРАШАЕМ

Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа
Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6

пры сабе мець медыцынскія маскі

6.04.2021
Urbi et orbi: Папа Францішак заклікае перамагчы ваенны менталітэтУваскрослы Хрыстус – гэта надзея для ўсіх, хто пакутуе ад пандэміі, войнаў і канфліктаў, - нагадаў Папа 4 красавіка 2021 г. падчас велікоднага паслання перад благаслаўленнем Urbi et Orbi.

 

Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту Пантыфіка.

3.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 04.04.21, 10:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

3.04.2021
Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2021 годаПачэсныя Святары і Дыяканы! Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!
Шчыра віншую ўсіх вас са Светлым Уваскрасеннем Хрыста:
Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!


1. Гэтыя словы гучаць на Беларускіх Землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклікам нашыя продкі сведчылі сваю веру ў тое, што Уваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён з’яўляецца крыніцай новага жыцця.
Гэтая радасная звестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысціянаў розных царкоўных традыцый – усходняй і заходняй.
3.04.2021
Вялікая СуботаСубота – апошні дзень тыдня, у які Бог супачыў пасьля шасьці дзён тварэньня. У гэты дзень Госпад Ісус Хрыстос супачыў у нетрах зямлі пасьля таго, як скончыў сваёй сьмерцю на крыжы справу адкупленьня і збаўленьня роду людзкога, як гаворыцца ў адной песьні: "Майсей даў нам таемна вобраз гэтага дня, калі сказаў: I блаславіў Бог дзень сёмы. Гэта ёсьць блаславёная субота, дзень адпачынку, у які адзінародны Сын Божы супачыў пасьля ўсіх працаў сваіх. Памёршы згодна са збавенным провідам, Ён захаваў суботу ў целе сваім. Калі Ён вярнуўся да свайго першага стану, Ён даў нам жыцьцё вечнае, як адзіны добры і Чалавекалюбец".

Ютрань Вялікай Суботы пачынаецца "надмагільным плачам", строфы якога чаргуюцца з вершамі 118 псалму. Адразу пасьля плачу тон мяняецца і сьпяваюцца ўваскросныя песьні з нядзельнай Ютрані: "Хор анёлаў зьдзівіўся, убачыўшы сярод мёртвых Цябе, Збавіцелю, які зьнішчыў сілу сьмерці, Адама ўзьняў з сабою і ад пекла вызваліў нас". Канон ютрані мае тэмаю зыход Хрыста ў падзем'е і перамогу над сьмерцю.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier