Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
СКАЎТЫНГ - ГУЛЬНЯ НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ
Радасць ад прысвечанай паслугі,
Шалёная бегатня паміж дрэў,
Спеў, праз які прабіваюцца праўдзівыя і адкрытыя сэрцы,
Прыгожы табурэт, зроблены сваімі рукамі,
Якая-небудзь перашкода, пераадоленая агульнымі намаганнямі,
Вогнішча, якое сагравае падчас зімовага падарожжа,
Праўдзівая і шчырая малітва аб узыходзе сонца, –
Шалёная бегатня паміж дрэў,
Спеў, праз які прабіваюцца праўдзівыя і адкрытыя сэрцы,
Прыгожы табурэт, зроблены сваімі рукамі,
Якая-небудзь перашкода, пераадоленая агульнымі намаганнямі,
Вогнішча, якое сагравае падчас зімовага падарожжа,
Праўдзівая і шчырая малітва аб узыходзе сонца, –
Гэта сапраўдны скарб кожнага скаўта...
Скаўтынг – гэта рух моладзі ўсяго свету, рух, які развіваецца, адаптуецца і дзейнічае паўсюль з улікам мясцовых умоў і міжнародных скаўцкіх прынцыпаў. На Беларусі на сённяшні дзень існуе больш дзесяці адгалінаванняў скаўцкага руху. Але ўсе гэтыя арганізацыі аб’ядноўваюць агульныя прынцыпы і правы, якія былі закладзены яшчэ на пачатку XX ст. Але перш чым паглыбляцца ў прынцыпы неабходна мець дакладнае ўяўленне пра тое, што ж такое скаўтынг, ды ўвогуле хто такія скаўты.
Скаўт – англійскае слова, якое азначае: юны разведчык, следапыт, адкрывальнік невядомага, сябар лесу і прыроды. Заснавальнікам скаўцкага руху з’яўляецца англійскі лорд Р.С. Бадэн-Паўэл. Ён лічыў, што скаўтынг – гэта сістэма гульняў і практычных дзеянняў, накіраваных на выхаванне моцнага характару, развіццё інтэлекту і творчага мыслення, гадаванне асобы-лідэра, грамадзяніна Бацькаўшчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, гэта фізічная падрыхтоўка і самавыхаванне, вандроўкі і экспедыцыі па краіне, гэта, нарэшце, жыццё ў згодзе з прыродаю і людзьмі.
Мы разглядаем скаўтынг як гульню, ці, дакладней, – гульнёвы метад выхавання. Як і ўсе гульні, скаўтынг мае свае правілы, агульныя для ўсіх. Яны адлюстраваны ў скаўцкім Праве, Прырачэнні, Прынцыпах і Цнотах скаўтаў.
Увогуле скаўтынг на Беларускай зямлі - рэч зусім не новая, бо падчас вандровак па нашай Бацькаўшчыне мне нярэдка даводзілася чуць ад людзей сталага веку: “Я ж таксама ў юнацтве быў скаўтам”. Іншы раз на звычайных могілках здаралася сустракаць надмагільныя пліты са скаўцкімі крыжамі. Так, на нашай зямлі на пачатку мінулага стагоддзя быў вельмі папулярны скаўтынг. Найбольш яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца актыўны ўдзел у скаўцкім руху такіх вядомых беларускіх дзеячаў як Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Луцкевіч, Янка Купала, Аркадзь Смоліч, Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Леапольд Родзевіч, і Браніслаў Туронак. Але ў гады савецкай улады пра скаўтаў прыйшлося забыцца, бо іх замянілі на піянераў. Дарэчы, вельмі многае піянеры запазычылі менавіта ў скаўтаў: зрабілі падобную форму, узялі некаторыя прынцыпы выхаваўчай работы. Але час ідзе, і ўсё вяртаецца да сваіх вытокаў.
Даша Суша