
У сераду 11 ліпеня 2012 г. раніцай у 6:30 з Віцебска вырушыць XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Тэма пілігрымкі:
«Евангелізацыя — пакліканне сям’і».Для пілігрымаў, якія прыедуць у Віцебск 10 ліпеня, — увечары Малебен.
ПРАГРАМА:
10.07.2012 (аўторак) –
“Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу”Дзень прыбыцця ўдзельнікаў пілігрымкі ў Віцебск.
Пасля абеду Рэгістрацыя ў грэка-каталіцкай капліцы (вул. 2-ая Войкава, 6А)
20:00 – Малебен
Начлег (у школе, побач грэка-каталіцкай капліцы, вул. Някрасава, 3)
11.07 (серада) –
“Жыць слухаючы голас Ісуса Хрыста”ВІЦЕБСК:
6:30 – Малебен у грэка-каталіцкай капліцы (вул. 2-ая Войкава, 6А)
7:00 – пачатак руху пілігрымкі
ШУМІЛІНА:
18:30 — Боская Літургія (у рыма-каталіцкай капліцы св. Язафата)
Вячэра, начлег
12.07 (чацвер) –
“Вясці да зносінаў з Богам у Супольнасці Царквы” ШУМІЛІНА:
7:30 — Боская Літургія (у рыма-каталіцкай капліцы св. Язафата)
9:00 – пачатак руху пілігрымкі
ОБАЛЬ:
17:00 — Вячэра, Сяброўскі вечар, начлег
13.07 (пятніца) –
“Адкрыць сэрца на Божую Міласэрнасць”ОБАЛЬ:
7:30 — Боская Літургія (у рыма-каталіцкай капліцы)
9:00 – пачатак руху пілігрымкі
ГАРАНЫ:
17:00 — Вячэра, Сяброўскі вечар, начлег
14.07 (субота) –
“Знайсці мужнасць і пакору”ГАРАНЫ:
7:15 – Ранішняя малітва
10:00 – пачатак руху пілігрымкі
СТРУННЕ:
12:00- 13:00 – Малітва каля крыжа, адпачынак
16:00 — уваход у Полацк
ПОЛАЦК:
18:00 — царква св. Параскевы Полацкай:
— кароткая падзячная малітва, Вячэра
21:00 — Вячэрня
15.07 (нядзеля) –
“Сведчыць пра Ісуса Хрыста”ПОЛАЦК (царква св. Параскевы Полацкай):
8:00 — Ютрань
10:30 — Святочная Боская Літургія
Братэрская Агапа
Кантактные тэлефоны Арганізатараў: а. Андрэй (029)566.24.14 МТС;
а. Зміцер (029)675.29.97 Velcom