Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
| 24.09.2009 |
Міжканфесійная канферэнцыя ў Адэсе23 верасьня 2009 г. в Душпастырскім доме Апостала Паўла (Нямецкай Евангелічна-Лютэранскай Царквы ва Ўкраіне) распачалася міжнародная канферэнцыя “Цэрквы Ўкраіны перад выклікамі сучасных грамадскіх крызаў”. Канферэнцыя, якая праходзіць 23-25 верасьня 2009 г., арганізаваная міжнароднай міжканфесійнай групай «Прымірэньне” у рамках праекту “Прымірэньне ў Еўропе – заданьне Цэркваў ва Ўкраіне, у Беларусі, Польшчы і Нямеччыне”. Паводле праграмы Канферэнцыі на працягу трох дзён прадстаўнікі праваслаўных, лютэранскіх, рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх Цэркваў Украіны, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны будуць размаўляць пра крызы, з якімі сутыкнуліся ў пачатку ХХІ стагоддзя грамадствы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. |
| 24.09.2009 |
| 23.09.2009 |
| 23.09.2009 |
| 22.09.2009 |
| 9.09.2009 |
“Ужо некалькі тыдняў працоўныя КУП "Мінская Спадчына" раскопваюць фундаменты царквы. Падчас працы коўш экскаватара раптам прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы . Прараб будоўлі выклікаў спецыялістаў з інстытута археалогіі НАН Беларусі, якія пачалі прафесійна раскопваць крыпту. Астанкі фундатараў царквы засталіся некранутымі, нягледзячы на нешчасьлівы лёс храма. Побач з знойдзеным склепам, які належыць да "крыптаў закрытага тыпу", знайшлі яшчэ адно пахаваньне - ўжо ў адкрытай крыпце”. (гл. Валянцін Груздаў http://www.belradio.fm/by/967/reports/38057/ ) |
| 9.09.2009 |
| 9.09.2009 |
| 8.09.2009 |
| 8.09.2009 |

Сёньняшняе чытаньне:

Міжканфесійная канферэнцыя ў Адэсе