Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ  


ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ
У нядзелю 6 верасьня 2009 г. ў Капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускага Народу ў нашым парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа новарукапакладзены 23 жніўня сьвятар БГКЦ а.Аляксандр Аўдзеюк адслужыў сваю ўрачыстую прыміцыйную Літургію.

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ
У казаньні а.Аляксандр разважаў прыпавесьць аб валадары, што запрасіў гасьцей на вясельле сына (Мц 22,1-14). Галоўнай думкаю была дарога да Валадарства Божага, ісьці якою запрошаны кожны.

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ
Пасьля Літургіі а.Аляксандр удзяліў кожнаму верніку асабістае прыміцыйнае блаславеньне.

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ
Словы з нядзельнага Апостала ”…мая радасьць ёсьць радасьць і ўсім вам” (2 Кар 2,3) вельмі добра апісваюць стаўленьне парафіі сьв.Язэпа да новага сьвятара, які будзе акармляць духова нашую парафію. Яго вельмі цёпла прывіталі, а а.Аляксандр, у сваю чаргу, шчыра падзякаваў парафіянам ад імя свайго і ўсіх семінарыстаў за любоў, з якою парафія заўсёды іх прымала. Потым усе перайшлі да парафіяльнай кавярні ”Эмаўс” на салодкі стол, што як праўдзівая хрысьціянская агапа адбываўся ў атмасфэры братэрскай любові і радасьці.

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ
Прыміцыі новага сьвятара былі сапраўдным сьвятам для ўсёй Царквы.
Тэкст і фота Алена Андросік

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ

ПРЫМІЦЫЙНАЯ БОСКАЯ ЛІТУГІЯ

8.09.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier