Пошук

Каляндар

 

НА ШЛЯХУ ДА ЮБІЛЕЮ  


НА ШЛЯХУ ДА ЮБІЛЕЮ
Адкрыцьцё Году Жыровіцкай Іконы Маці Божай

У 2010 годзе прыпадае 280 год з часу каранацыі Іконы Маці Божай Жыровіцкай папскімі каронамі.

8 (19) верасьня 1730 г., у сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, кіеўскі уніяцкі мітрапаліт Атанасій Шаптыцкі, у прысутнасьці пасланьніка Папы Рымскага, двух уніяцкіх біскупаў (Тэафіла Гадэбскага, уладыкі Ўладзімірскага і Берасьцейскага ды Юрыя Булгака, уладыкі Пінскага і Тураўскага), шматлікага духавенства візантыйскага і лацінскага абрадаў і дзясяткаў тысячаў вернікаў зьдзейсьніў урачысты акт каранацыі залатымі папскімі каронамі Іконы Маці Божай у Жыровіцах.

Была гэта першая каранацыя цудатворнай іконы папскімі каронамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

6 верасьня 2009 г., у першую нядзелю новага царкоўнага году, беларускія грэка-католікі пачалі Год падрыхтоўкі да Юбілею ўрачыстасьці каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Боскую Літургію на адкрыцьцё Юбілею адслужыў у парафіі Іконы Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

У грэка-каталіцкіх парафіях ды супольнасьцях у Беларусі малітоўнае адкрыцьцё падрыхтоўкі Юбілею адбываецца 8 верасьня – у сьвята Нараджэньня Багародзіцы або ў бліжайшую нядзелю – 12 верасьня 2009 г.

8.09.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier