Пошук

Каляндар

 

МАЛІТВА ЗА ПАМЕРЛЫХ, ПАХАВАНЫХ У КРЫПЦЕ ЎНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТОГА ДУХА Ў МЕНСКУ  


МАЛІТВА ЗА ПАМЕРЛЫХ, ПАХАВАНЫХ У КРЫПЦЕ ЎНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТОГА ДУХА Ў МЕНСКУ
СМІ перадалі інфармацыю, што ў Менску пры пры аднаўленьні ўніяцкай царквы Сьвятога Духа знайшлі склеп з астанкамі пахаваньняў:

МАЛІТВА ЗА ПАМЕРЛЫХ, ПАХАВАНЫХ У КРЫПЦЕ ЎНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТОГА ДУХА Ў МЕНСКУ
“Ужо некалькі тыдняў працоўныя КУП "Мінская Спадчына" раскопваюць фундаменты царквы. Падчас працы коўш экскаватара раптам прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы . Прараб будоўлі выклікаў спецыялістаў з інстытута археалогіі НАН Беларусі, якія пачалі прафесійна раскопваць крыпту. Астанкі фундатараў царквы засталіся некранутымі, нягледзячы на нешчасьлівы лёс храма. Побач з знойдзеным склепам, які належыць да "крыптаў закрытага тыпу", знайшлі яшчэ адно пахаваньне - ўжо ў адкрытай крыпце”. (гл. Валянцін Груздаў http://www.belradio.fm/by/967/reports/38057/ )

Заўпакойную Літургію за пахаваных у крыпце царквы Сьвятога Духа ў Менску ўніяцкіх ярархаў і вернікаў адслужылі 9 верасьня 2009 г. віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў Мінскай вобласьці а. Яўген Усошын і душпастыр парафіі Праведнага Язэпа а. Аляксандр Аўдзеюк.

“Для вернікаў і для ўсіх цывілізаваных людзей парэшткі памерлых - гэта рэч сьвятая. Нашыя продкі ў веры маюць права на нашую малітву і на пашану з боку ўсіх жыхароў Менску” – сказаў віцэ-дэкан а. Яўген Усошын.


9.09.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier