Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
ВЕРАСЬНЯ |
У Рыме памёр Архібіскуп Міраслаў Марусын з Украінскае Грэка-Каталіцкае Царквы
![]() Уладыка Міраслаў нарадзіўся 26 чэрвеня 1924 году ў в. Княжыў каля Золачава, на Львоўшчыне. Багаслоўска-філасофскія студыі распачаў у Львоўскай багаслоўскай акадэміі, дзе вучыўся з 1943 г. па 1944 г. Падчас вайны вучыўся ў Падэборне (Нямеччына), а пасьля, з 1949 па 1951 г. – у Папскім усходнім інстытуце, здабыўшы там ступень доктара. Дыяканскія ды сьвятарскія сьвячаньні атрымаў з рук Архібіскупа Яна (Бучкі) 24 красавіка і 2 траўня 1948 г. у Інгальштадце, Регензбурзе ды Мюнхене (Нямеччына). Ён вельмі цесна супрацоўнічаў з Уладыкам Янам Бучкам да свайго прызначэньня Апостальскім Візітатарам для ўкраінцаў у Заходняй Еўропе. Біскупская хіратонія адбыласяя ў ліпені 1974 году ў Рыме. З 1977 па 1982 год Уладыка Марусын займаў адказную пасаду віцэ-старшыні Папскай камісіі ў справах рэвізіі Кодэксу Ўсходняга Кананічнага Права. Працуючы ў ёй, ён супрацоўнічаў з Уладыкам Чэславам Сіповічам, якога вельмі цаніў і шанаваў. Паводле прызначэньня Папы Яна Павла ІІ, з 1982 па 2001 год Уладыка Міраслаў быў Сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ягонае служэньне было адданым чатыром Папам: Паўлу VI, Яну Паўлу І, Яну Паўлу ІІ ды цяперашняму Папе Бенядыкту XVI. Кір Міраслаў быў аўтарам шматлікіх выданьняў ды навуковых працаў багаслоўскага, гістарычнага, літургічнага і біблійнага зьместу. Дзякуючы казаньням Уладыкі Міраслава ды набажэнствам, якія ён адпраўляў і якія трансьлявала Радыё Ватыкан, вырасла ды захавала веру не адно пакаленьне грэка-католікаў ня толькі ва Ўкраіне, але і па ўсёй савецкай прасторы. Паховіны спачылага Кір Міраслава адбудуцца ў чацьвер 24-га верасьня. У той жа дзень, а 18:30 гадз., у капліцы Цэнтру сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ 6) у Менску, Архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ, адслужыць Боскую Літургію за супакой душы Ўладыкі Міраслава. Вечная яму памяць. Паводле: www.radiovaticana.org |
23.09.2009
|