Пошук

Каляндар

 

15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Лідзе  


15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Лідзе19 Верасьня, у суботу – 19 верасьня 2009 г. , грэка-каталіцкая Парафія імя сьв. Язафата ў Лідзе, у рамках святкаваньня парафіяльнага сьвята, адзначыла 15-годзьдзе аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці.
Яна зьяўляецца спадкаемніцай 4 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) супольнасьцяў, якія існавалі ў г. Ліда ў першай палове XVII ст. Гэта былі: царква сьв. Яна, сьв. Мікалая (на рынкавай плошчы), сьв. Спаса і царква Прачыстай Багародзіцы.
(Паводле “Ведомостей о греко-униятских церквях и монастырях Брестской епархии” за 1827 г. у Лідскім уездзе было 18 уніяцкіх цэркваў і адзін манастыр, якія мелі разам 22.496 прыхаджанаў).

15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў ЛідзеЮбілейныя сьвяткаваньні распачаліся Боскай Літургіяй, якую узначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў ЛідзеСаслужылі Боскую Літургію грэка-каталіцкія сьвятары з розных парафіяў Беларусі ды прадстаўнік рыма-каталіцкага духавенства г. Ліды – кс. Віктар Гваздоўскі з рыма-каталіцкай парафіі Ўзвышэньня сьв. Крыжа (Фарнага касьцёла).

15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў ЛідзеУ казаньні а. Яўген Усошын (Менск), заклікаў прысутных сьведчыць пра Ісуса Хрыста сваімі справамі і - па прыкладу сьвятамучаніка Язафата - адстойваць ідэнтычнасьць Царквы, як Супольнасьці, дзе можна сустрэць Ісуса Хрыста.

15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў ЛідзеМенскі маладзёвы міжпарафіяльны хор “Прасфара” сваімі сьпевамі на Боскай Літургіі стварыў добрую малітоўную атмасферу.

Сьвяткаваньне было прадоўжана канцэртам духоўных песьняў вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага, які прасьпяваў пад гітару вершаваныя псальмы.
У сьвяточную праграму ўключыліся таксама сябры лідскага рыцарскага клуба “Дайнава”, якія прадставілі фрагмент гістарычнага рыцарскага турніра.
(Трэба дадаць, што сябры лідскіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі: рыцары з клуба “Дайнава” ды вікінгі з клуба “Хротгар” аказалі каштоўную тэхнічную дапамогу ў падрыхтоўцы сьвята).
Скончыліся сьвяткаваньні супольным абедам- агапай на сьвежым паветры.

Гасьцямі на парафіяльным сьвяце былі вернікі з іншых грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі, браты рыма-католікі, сярод іх манахіні назарэтанкі і сёстры нотрдамкі.
Госьцем быў на сьвяце таксама пастар эвангеліцка-лютэранскай парафіі Сьвятога Крыжа ў г. Ліда Сяргей Гейль.

Сьвяткаваньне 15-годдзя праходзіла ў братэрскай атмасферы: удзельнікі на працягу некалькі гадзінаў пасьпелі і памаліца, і паслухаць канцэрт, і падсілкавацца і, канешне, пакантактаваць адзін з адным, дзелячыся сьвяточнай радасьцю.
Госьці разыходзіліся (раз’яжджаліся) дадому з удзячнасьцю душпастыру а. Андрэю Буйнічу ды гасьцінным парафіянам Лідскай парафіі.

22.09.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier