
У Любліне (Польшча), горадзе, у якім нёс духоўнае служэнне Экзарх Антон Неманцэвіч, былі ўзгаданыя яго духоўны і пакутніцкі подзвіг.
Па запрашэнні а. Мітрата Стэпана Батруха, пробашча грэка-каталіцкай парафіі ў Любліне, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) ў днях 12-13 красавіка 2012 прыняў удзел у духовай пілігрымцы па месцах звязаных з служеннем Экзарха Антона ў г. Любліне.
Гэта былі перш за ўсё Люблінскі Каталіцкі Ўніверсітэт, дзе малады рымскі доктар усходніх царкоўных навук а. Антон Неманцэвіч быў выкладчыкам у 1928/1929 гг.
Далей гэта быў храм св. Язафата па вул. Зялёнай, дзе свой час знаходзіўся Усходні Інстытут, якім у тыя ж самыя гады кіраваў а. Антон Неманцэвіч.
У гэтым храме праз пэўны час малілася Люблінская грэка-каталіцкая супольнасць.