Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
У Беларусь прыбывае Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе Яго Эксцэленцыя Уладыка Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-ыя ўгодкі мучаніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў). Архібіскуп перадасць прывітанне ад Святога Айца і сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі і вернікамі Беларусі, як лацінскага (рымскага) так і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду, сустрэнецца з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, Спадаром Сяргеям Алейнікам і з Патрыяршым Экзархам ўсёй Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Яго Высокапраасвяшчэнствам Філарэтам. Архібіскуп затрымаецца ў малітве на месцах пакутніцтва знішчаных супольнасцей і правядзе ў Мінску канферэнцыю на тэму “Значэнне хрысціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы”, дзе таксама ўзначаліць Святую Імшу. Мінск, 3 мая 2012 г. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь |
|
4.05.2012
|






Сёньняшняе чытаньне:
У Беларусь прыбывае Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.