Пошук

Каляндар

 


11.02.2013
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб рашэнні Папы Бэнэдыкта ХVI скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. ПятраАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння падчас звычайнай кансісторыі Яго Святасць Папа Бэнэдыкт ХVI аб'явіў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу 28 лютага 2013 года ў 20.00 рымскага часу.
4.02.2013
Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Віцебску“Вы павінны адчуваць блізкасць Папы і ўсёй Царквы”

У нядзелю, 3-га лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў супольнасць грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску. Прадстаўнік Святога Айца сустрэўся з вернікамі, узначаліў Літургію Слова і звярнуўся да прысутных з гаміліяй.

Вітаючы Архібіскупа, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек падкрэсліў, што візіт Уладыкі Нунцыя ў Віцебску — вельмі важная падзея для вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы, бо ў гэтым годзе адзначаецца 390-годдзе мучаніцкай смерці св. Язафата (Кунцэвіча).
29.01.2013
Каталіцкія ерархі Беларусі прынялі ўдзел у пахаванні кардынала Юзэфа Глемпа28 студзеня 2013 года ў варшаўскай архікатэдры св. Яна Хрысціцеля адбылося набажэнства пахавання кардынала Юзафа Глемпа, Прымаса Польшчы на пенсіі. У пахавальнай цырымоніі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін маліўся пры труне спачылага Прымаса 26 студзеня падчас Імшы ў Варшаве.
25.01.2013
Апостальскі Нунцый у Беларусі прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі АрменіяЗа сваю дыпламатычную дзейнасць, а таксама за шматгадовую навуковую працу па вывучэнні армянскай культуры і духоўнасці арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, указам Прэзідэнта Арменіі ўзнагароджаны медалём Рэспублікі Арменія. Дзве апошнія публікацыі ў галіне арменалогіі аўтарства арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з’явіліся ў 2012 годзе.
25.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень восьмы — пятніца, 25 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы ў радасці і праслаўленні

Першае чытанне: Абк 3, 17-19
Радасць і праслаўленне ў цяжкія часы

Другое чытанне: Флп 4, 4-9
Нястомна радуйцеся ў Госпадзе

Евангелле: Лк 1, 46-55
Magnificat (гімн Дзевы Марыі)

Малітва
Ласкавы Божа, няхай Твой Святы Дух напоўніць нашыя супольнасці радасцю і праслаўленнем, каб мы маглі развіваць адзінства, у якім ужо бяром удзел, і рупліва працягвалі пошук бачнай еднасці. Радуемся ў веры і надзеі людзей, якія не жадаюць, каб іх годнасць была прыніжана, бачачы ў іх Тваю цудоўную ласку і Тваё абяцанне міру.
Навучы нас раздзяляць іх радасць і вучыцца ў іх вытрываласці.
Ажыўляй нашую надзею і ўмацоўвай нашае рашэнне, каб мы маглі ў імя Хрыста крочыць разам у любові, аддаючы Табе пашану ў адзін голас і спяваючы супольна малітву адарацыі.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.
24.01.2013
Заўпакойная Служба за спачын Міхася ЧарняўскагаЗаўпакойная Боская Літургія за спачын душы святой памяці Міхася будзе служыцца ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзэ д. 6 (ст. метро “Аўтазаводская”) у пятніцу 25 студзеня 2013 г. у 18:30.

***

“Са святымі супакой, Хрысце,
душу заснулага Слугі Твайго Міхася,
дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу,
але жыццё бясконцае”.
24.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***
Дзень сёмы — чацвер, 24 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы салідарна

Першае чытанне: Ліч 27, 1-11
Спадчынны закон

Другое чытанне: Дз 2, 43-47
Вучні трымаліся разам

Евангелле: Лк 10, 25-37
Міласэрны самаранін
23.01.2013
Памёр Прымас Польшчы на пенсіі кардынал Юзаф Глемп23 студзеня ў шпіталі ў Варшаве адышоў у вечнасць кардынал Юзаф Глемп, Прымас Польшчы на пенсіі. 83-гадовы іерарх не дажыў некалькі дзён да 30-годдзя надання яму кардынальскай годнасці.

Юзаф Глемп нарадзіўся 18 снежня 1929 г. у Інавроцлаве. Вывучаў філасофію ў духоўнай семінарыі ў Гнезне, затым тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані. Святарскае пасвячэнне прыняў 25 мая 1956 г. у Гнезне. У 1956 годзе распачаў працу як катэхет і выхаваўца невылечна хворых дзяцей. Вучыўся ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме.
23.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***
Дзень шосты — серада, 23 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы па-над бар’ерамі.

Першае чытанне: Рут 4, 13-17
Патомкі Рут і Боаза.

Другое чытанне: Эф 2, 13-16
Хрыстос разбурыў сцяну паміж намі.

Евангелле: Мц 15, 21-28
Ісус і жанчына канаанская.
22.01.2013
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***
Дзень пяты — аўторак, 22 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы як сябры Ісуса.

Першае чытанне: Пп 1, 5-8
Любоў жанчыны і мужчыны.

Другое чытанне: 3 Ян 2-8
Гасціннасць да сяброў у Хрысце.

Евангелле: Ян 15, 12-17
Называю вас сябрамі.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier