Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Памёр Прымас Польшчы на пенсіі кардынал Юзаф Глемп
Юзаф Глемп нарадзіўся 18 снежня 1929 г. у Інавроцлаве. Вывучаў філасофію ў духоўнай семінарыі ў Гнезне, затым тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані. Святарскае пасвячэнне прыняў 25 мая 1956 г. у Гнезне. У 1956 годзе распачаў працу як катэхет і выхаваўца невылечна хворых дзяцей. Вучыўся ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. 4 сакавіка 1979 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў кс. Юзафа Глемпа біскупам Вармінскай дыяцэзіі. 7 ліпеня 1981 г. іерарх стаў арцыбіскупам Мітрапалітам Варшаўскім і Гнезненскім. 6 снежня 2006 г. з прычыны дасягнення іерархам пенсійнага ўзросту папа Бэнэдыкт XVI прыняў яго прашэнне аб адыходзе з пасады Мітрапаліта. З 7 студзеня да 1 красавіка 2007 г. кардынал Глемп з’яўляўся Апостальскім адміністратарам Варшаўскай архідыяцэзіі. 5–7 верасня 1988 г. па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта кардынал Юзаф Глемп наведаў Беларусь: Гродна, Ліду, Навагрудак, Мінск, Нясвіж, Пінск і Брэст. У той час кардынал вельмі моцна заступіўся за беларускіх католікаў, кажучы дзяржаўным уладам, што Касцёл у Беларусі павінен мець сваю іерархію і магчымасць рыхтаваць сваіх святароў, бо тут шмат католікаў. І сапраўды, пасля візіту іерарха сітуацыя Касцёла ў Беларусі пачала паляпшацца. Пахаванне спачылага адбудзецца ў архікатэдральным касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве 28 студзеня ў 11 гадзін. Паводле Catholic.by |
|
23.01.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
