Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)*** Дзень пяты — аўторак, 22 студзеня 2013 г.Тэма дня: Вандруючы як сябры Ісуса. Першае чытанне: Пп 1, 5-8 Любоў жанчыны і мужчыны. Другое чытанне: 3 Ян 2-8 Гасціннасць да сяброў у Хрысце. Евангелле: Ян 15, 12-17 Называю вас сябрамі. МалітваГоспадзе Ісусе Хрысце, з першай хвіліны свайго існавання Ты ахвяруеш нам сваё сяброўства. Твая любоў агортвае ўсіх людзей, а асабліва тых, якія выключаны або адкінуты па каставых прычынах, створаных людзьмі, або па расавай прыналежнасці ці колеру скуры. Напоўні нас даверам і пэўнасцю, што нашая годнасць заключаецца ў Табе, каб мы маглі без прадузятасцяў збліжацца з усімі, хто адрозніваецца ад нас, і прымаць іх як дзяцей Божых. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.
|