Пошук

Каляндар

 

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.  


Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***
Дзень сёмы — чацвер, 24 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы салідарна

Першае чытанне: Ліч 27, 1-11
Спадчынны закон

Другое чытанне: Дз 2, 43-47
Вучні трымаліся разам

Евангелле: Лк 10, 25-37
Міласэрны самаранін

Малітва
Божа ў Тройцы адзіны, які даеш нам прыклад узаемнай залежнасці, адносінаў у любові, а таксама салідарнасці, з’яднай нас, каб мы ўмелі так жыць.
Вучы нас дзяліцца надзеяй, што мы знаходзімся сярод людзей, якія ва ўсім свеце змагаюцца за годнае жыццё.
Няхай іх вытрываласць натхняе нас на перамаганне ўласных падзелаў, на жыццё ў святой згодзе з іншымі і на супольнае крочанне да салідарнасці. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.

24.01.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier