Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)***
Дзень шосты — серада, 23 студзеня 2013 г.Тэма дня: Вандруючы па-над бар’ерамі.
Першае чытанне: Рут 4, 13-17
Патомкі Рут і Боаза.
Другое чытанне: Эф 2, 13-16
Хрыстос разбурыў сцяну паміж намі.
Евангелле: Мц 15, 21-28
Ісус і жанчына канаанская.
МалітваОйча, прабач нам, што ўсцяж у нашых Цэрквах і паміж імі ставім межы хцівасці, прадузятасцяў і пагарды, якія аддзяляюць нас таксама ад вызнаўцаў іншых рэлігій і ад тых, якіх лічым менш значнымі за нас.
Дазволь нам праз Твайго Духа адважна перамагаць межы і нішчыць муры, якія аддзяляюць нас ад іншых.
Мы ўступаем з Хрыстом на невядомую тэрыторыю, каб цэламу свету несці Яго пасланне любові, прыняцця і адзінства.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.