Пошук

Каляндар

 


13.07.2014
Блаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляНа ўрачыстасцях завяршэння ХХ пілігрымкі “Віцебск – Полацк 2014” грэка-католікі ўзгадалі памяць вялікіх іерархаў.

У нядзелю, 13 ліпеня 2014 г., у Полацку, ля грэка-каліцкага храму св. Параскевы Полацкай, прайшлі ўрачыстасці завяршэння ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Акрамя сотні пілігрымаў, якія шлях Віцебск – Полацк прайшлі пеша, у нядзелю раніцай даехалі на свята групы вернікаў з Мінска, Барановічаў, Івацэвічаў.
12.07.2014
XX грэка-каталіцкая пілігрымка “Віцебск – Полацк 2014” дайшла да мэтыТрадыцыйны шлях з Віцебска - месца мучаніцтва святамучаніка Язафата да ягонай Полацкай катэдры - месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў - манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы прайiлі за 4 дні: з серады да суботы.
100-кіламетровы шлях пілігрымкі праходзіў праз Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

У суботу, 12 ліпеня 2014 г. пілігрымы традыцыйна затрымаліся на малітву ў Струнні, каля памятнага крыжа, што пастаўлены на падмурках разбуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў.
Там была адслужаная паніхіда за памерлых біскупаў, святароў ды вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы на беларускіх землях на працягу ўсёй гісторыі.
Дэвіз ХХ пілігрымкі “Будзьце мужнымі! Адвагі!” гучаў там асабліва вымоўна.
9.07.2014
Вырушыла XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014“Будзьце мужнымі! Адвагі!” - гэта словы, якія святы Папа Ян Павел ІІ накіраваў 7 студзеня 2005 г. да беларускіх грэка-католікаў; яны сталі дэвізам пілігрымкі ў гэтым годзе.

У шлях пілігрымкі выйшла амаль 50 асобаў рознага ўзросту, улічваючы малую групу “велапілігрымкі”, якую на роварах узначальваюць а. Антон Нікалаеў (рэдэмптарыст) ды а. Пахом Кавалёў (студыт) з Мінску.
9.07.2014
“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”Блаславенне ды пажаданні Апостальскага Нунцыя для ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі.

Апостальскі Нунцый ў Беларусі Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) накіраваў да ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2014 сардэчныя пажаданні ды архіпастырскае блаславенне.

Зыходзячы з дэвізу пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” - Уладыка Клаўдзій павіншаваў удзельнікаў з іх адвагай прадпрыняць фізічны і духовы подзвіг пілігрымавання, малітвы ды посту а таксама супольнага абмяркавання і асэнсавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна.
8.07.2014
XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014Духовы подзвіг пад дэвізам “Будзьце мужнымі! Адвагі!”

Юбілейная ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г.
Дэвіз пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!”
Гэта словы, якія святы Папа Ян Павел ІІ накіраваў 7 студзеня 2005 г. да беларускіх грэка-католікаў.

Пілігрымка – гэта фізічны і духовы подзвіг, подзвіг малітвы ды духовага абмяркавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна.

Пілігрымка пачынаецца ў сераду 9 ліпеня 2014 г. у 07:00 гадз., ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
7.07.2014
Па цэнтральнай вуліцы Гомеля прайшла каталіцкая працэсія Божага Цела6 ліпеня 2014 г. у Гомелі прайшла працэсія Божага Цела - гэта традыцыйнае для каталікоў Набажэнства звычайна праходзіць у чэрвені, але ў Гомелі яно было перанесена з-за рамонту дарогі, па якой планавалася працэсія.

У працэсіі ўдзельнічалі таксама вернікі грэка-каталіцкай парафіі разам са сваім душпастырам а. Васілём.


- Мы выйдзем на вуліцу з Целам Ісуса Хрыста, каб Ён асвяціў гэты горад, вёў яго да большай духоўнасці. Мы выйдзем у знак падзякі Госпаду за тое, што Ён дае нам Сябе самога, - адзначыў біскуп Казімір Велікаселец, які ўзначальваў працэсію. - Для выратавання абавязкова патрэбна Божая мілата, а самую вялікую ласку мы атрымліваем тады, калі прыходзім у храм на споведзь, на службу і прымаем Камунію - Божае Цела.
6.07.2014
ХХ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА ВІЦЕБСК – ПОЛАЦКНа завяршэнне пілігрымкі магчыма даехаць аўтобусам з Мінска.

Юбілейная пілігрымка пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г. Дэвіз пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” – гэта словы, якія Папа Ян Павел ІІ накіраваў да беларускіх грэка-католікаў 7.01.205.

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.

У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)
- Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.
4.07.2014
Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага пры Патрыярху Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Сіра-Каталіцкім Патрыярхам Ігнатам Іосіфам ІІІ Юнанам2 ліпеня 2014 г. прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумен Арсеній (Сакалоў) наведаў сіра-каталіцкі манастыр у горадзе Харыса (Ліван), у якім размешчаны семінарыя Сіра-Каталіцкай Царквы і летняя рэзідэнцыя Сіра-Каталіцкага Патрыярха Антыяхійскага Ігната Іосіфа III Юнана.

Па блаславенні Яго Блаславенства Патрыярха Іосіфа настаяцель манастыра ігумен Ёхана правёў для айца Арсенія экскурсію і расказаў пра жыццё супольнасці, у якой у цяперашні час жывуць некалькі манахаў з Ірака. Затым айцец Ёхана распавёў аб семінарыі, размешчанай у сценах манастыра. У гэтай галоўнай навучальнай установе Сіра-Каталіцкай Царквы навучаюцца студэнты з Лівана, Сірыі і Іраку.
30.06.2014
У Беларусі пачалася перэгрынацыя Сімвалаў Сусветнага дня моладзіВечарам 28 чэрвеня ў свята Маці Божай Берасцейскай моладзь Пінскай дыяцэзіі на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» у Брэсце пераняла ад польскай моладзі адмысловыя крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі, якія пачалі перэгрынацыю ў нашай краіне.

У 19.00 група маладых брэсцкіх вернікаў у нацыяльнальных касцюмах і адмысловых кашульках на руках унеслa на тэрыторыю Беларусі велічны крыж і абраз. Вельмі сімвалічна, што перадача гэтых знакаў прыпала на Брэст менавіта ў дзень, калі шматлікія мясцовыя вернікі і пілігрымы збіраюцца ў цэнтральным касцёле горада перад цудатворным і старадаўнім абразом Маці Божай Берасцейскай, Маці Выратавальніцы, які цудам захаваўся ў часы ліхалеццяў мінулых стагоддзяў і сёння на вачах тысяч вернікаў сведчыць не толькі пра багатую гісторыю Касцёла на Берасцейшчыне, але і пра няспыннае дзеянне Божай ласкі ў cучаснасці.
30.06.2014
Памяць Блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі г. ХайфаУ нядзелю, 29 чэрвеня 2014 г., падчас Боскай Літургіі, якую ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек), у грэка-каталіцкім храме “Дом Ласкі” ў галілейскім горадзе Хайфа (Ізраіль) вернікі ўшанавалі памяць блаславёнага святамучаніка Мікалая (Чарнецкага).

Знаходзячыся 28 ды 29 чэрвеня ў Галілеі (у рамках агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю) архімандрыт Сяргей прыняў запрашэнне а. Рыгора, які з блаславення Апостальскага адміністратара Мельхіцкай грэка-каталіцкай епархіі Галілеі архібіскупа Майсея, духова акармлае ўкраінскіх вернікаў, што жывуць у г. Хайфа.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier