Пошук

Каляндар

 

“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”  


“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”Блаславенне ды пажаданні Апостальскага Нунцыя для ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі.

“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”Апостальскі Нунцый ў Беларусі Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроцці) накіраваў да ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2014 сардэчныя пажаданні ды архіпастырскае блаславенне.

Зыходзячы з дэвізу пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” - Уладыка Клаўдзій павіншаваў удзельнікаў з іх адвагай прадпрыняць фізічны і духовы подзвіг пілігрымавання, малітвы ды посту а таксама супольнага абмяркавання і асэнсавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна.

“Вы будзеце разважаць над адвагай веры, надзеі, любові. Будзеце гаварыць пра адвагу малітвы ды практычнага служэння бліжняму. Жадаю вам мужнасці і адвагі на шляху пілігрымкі ды на шляху ўсяго вашага жыцця. Жадаю вам радаснай надзеі! І суправаджаю вас маімі малітвамі ды блаславеннем у Імя Гасподняе.
Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”


Гэтыя віншаванні Апостальскага Нунцыя ды ягонае пастырскае блаславенне перадаў пілігрымам Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей на першым прыпынку пілігрымкі, пры крыжах, што стаяць пры выездзе з Віцебска.

Фота Андрэя Гайдукевіча

9.07.2014

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.