Пошук

Каляндар

 

Блаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання Евангелля  


Блаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляНа ўрачыстасцях завяршэння ХХ пілігрымкі “Віцебск – Полацк 2014” грэка-католікі ўзгадалі памяць вялікіх іерархаў.

У нядзелю, 13 ліпеня 2014 г., у Полацку, ля грэка-каліцкага храму св. Параскевы Полацкай, прайшлі ўрачыстасці завяршэння ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Акрамя сотні пілігрымаў, якія шлях Віцебск – Полацк прайшлі пеша, у нядзелю раніцай даехалі на свята групы вернікаў з Мінска, Барановічаў, Івацэвічаў.

Блаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляБлаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляБлаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляБлаславёны Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч – светлыя прыклады мужнасці і адважнага сведчання ЕвангелляСвяточную ютрань ў храме св. Параскевы Полацкай узначаліў а. Андрэй Буйніч. Боская Літургія была адслужаная на плошчы каля храму, які не змог змясціць усіх вернікаў.

Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні святароў, якія прадстаўлялі ўсе тры грэка-каталіцкія протапрэзбітараты (дэканаты) – усходні, цэнтральны і заходні.

Архімандрыт Сяргей яшчэ раз працытаваў накіраваныя да пілігрымаў словы Апостальскага Нунцыя Уладыкі Клаўдзія (Гуджэроцці): “Жадаю вам мужнасці і адвагі на шляху пілігрымкі ды на шляху вашага жыцця!”

Далей архімандрыт Сяргей падкрэсліў, што мужнасць і адвага патрэбныя нам ня толькі на шляху 4-х дзён пілігрымкі. Яны патрэбныя нам на шляху ўсяго нашага жыцця, нармальнага хрысціянскага жыцця. А нармальнае хрысціянскае жыццё гэта жыццё паводле нормы, якой ёсць Евангелле Ісуса Хрыста.

“Сёння патрэбная нам адвага жыць паводле поўнага Евангелля ды не паддавацца спакусам капрызна выбіраць з Евангеллья толькі тое, што нам падабаецца.
Вялікія іерархі нашай Царквы, якіх узгадваем у гэтым годзе – Блаславёны святамучанік Уладыка Мікалай (Чарнецкі) ды Уладыка Чэслаў Сіповіч, 100-гадовы юбілей нараджэння якога адзначаем у гэтым годзе, застаюцца для нас светлымі прыкладамі мужнасці і адважнага сведчання Евангелля”
– сказаў архімандрыт.

Фота а. Аляксандр Шаўцоў

13.07.2014

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.