Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Па цэнтральнай вуліцы Гомеля прайшла каталіцкая працэсія Божага Цела
У працэсіі ўдзельнічалі таксама вернікі грэка-каталіцкай парафіі разам са сваім душпастырам а. Васілём. - Мы выйдзем на вуліцу з Целам Ісуса Хрыста, каб Ён асвяціў гэты горад, вёў яго да большай духоўнасці. Мы выйдзем у знак падзякі Госпаду за тое, што Ён дае нам Сябе самога, - адзначыў біскуп Казімір Велікаселец, які ўзначальваў працэсію. - Для выратавання абавязкова патрэбна Божая мілата, а самую вялікую ласку мы атрымліваем тады, калі прыходзім у храм на споведзь, на службу і прымаем Камунію - Божае Цела. - Гасподзь ператварае хлеб і віно ў Свае Цела і Кроў, каб карміць нашу душу. І Хрыстос можа вылечыць не толькі душу, але і фізічнае цела. Працэсія з прыкладна трохсот вернікаў прайшла па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы. Па шляху дзяўчынкі усыпалі пялёсткамі кветак дарогу для Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. На прыпынках каля алтароў працэсія слухала чытанні з Евангелля і малілася за Гомель, Беларусь, увесь свет. Правёўшы працэсію, біскуп таксама памаліўся аб тым, каб у Гомелі панавалі мір і любоў, каб людзі паважалі адзін аднаго, каб Гасподзь дабраславіў сямейнае жыццё і працу парафіянаў, вучобу моладзі. Таксама біскуп падзякаваў удзельнікам, работнікаў міліцыі і «хуткай дапамогі», якія суправаджалі працэсію, пажадаўшы ўсім Божага благаслаўлення. Паводле Гомельскага каталіцкага партала |
|
7.07.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
