Духовы подзвіг пад дэвізам “Будзьце мужнымі! Адвагі!”Юбілейная ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г.
Дэвіз пілігрымкі:
“Будзьце мужнымі! Адвагі!” Гэта словы, якія святы Папа Ян Павел ІІ накіраваў 7 студзеня 2005 г. да беларускіх грэка-католікаў.
Пілігрымка – гэта фізічны і духовы подзвіг, подзвіг малітвы ды духовага абмяркавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна.Пілігрымка пачынаецца ў сераду 9 ліпеня 2014 г. у 07:00 гадз., ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за 4 дні.
Кожны дзень мае сваю духовую тэму.
І этап, серада 9 ліпеня: “Адвага веры”; шлях: Віцебск – Шуміліна
(Боская Літургія ў 19:00 гадз.).
ІІ этап, чацвер 10 ліпеня: “Адвага дыяконіі”; шлях: Шуміліна – Обаль.
ІІІ этап, пятніца 11 ліпеня: “Адвага малітвы”; шлях: Обаль – Гараны.
ІV этап, субота 12 ліпеня: “Адвага надзеі”; шлях: Гараны – Струнне – Полацк.
* * *
У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г.: “Адвага любові”;
У Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)
- Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.* * *
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom