На завяршэнне пілігрымкі магчыма даехаць аўтобусам з Мінска.Юбілейная пілігрымка пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г. Дэвіз пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” – гэта словы, якія Папа Ян Павел ІІ накіраваў да беларускіх грэка-католікаў 7.01.205.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.
У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)
- Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.
***
Для вернікаў, якія 13-га ліпеня жадаюць даехаць з Мінска на святочную Літургію ў Полацку, адмысловы аўтобус адпраўляецца ад станцыі метро “Усход” у нядзелю раніцай у 06:30 (збор пілігрымаў у 06:15).
Запісацца трэба да серады, 9 ліпеня, у а. Зміцера Чарнеля, тэл. (29) 214 72 20
або ў с. Вікторыі (да аўторка), тэл. (29) 309 86 02