Пошук

Каляндар

 

Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага пры Патрыярху Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Сіра-Каталіцкім Патрыярхам Ігнатам Іосіфам ІІІ Юнанам  


Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага пры Патрыярху Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Сіра-Каталіцкім Патрыярхам Ігнатам Іосіфам ІІІ Юнанам2 ліпеня 2014 г. прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумен Арсеній (Сакалоў) наведаў сіра-каталіцкі манастыр у горадзе Харыса (Ліван), у якім размешчаны семінарыя Сіра-Каталіцкай Царквы і летняя рэзідэнцыя Сіра-Каталіцкага Патрыярха Антыяхійскага Ігната Іосіфа III Юнана.

Па блаславенні Яго Блаславенства Патрыярха Іосіфа настаяцель манастыра ігумен Ёхана правёў для айца Арсенія экскурсію і расказаў пра жыццё супольнасці, у якой у цяперашні час жывуць некалькі манахаў з Ірака. Затым айцец Ёхана распавёў аб семінарыі, размешчанай у сценах манастыра. У гэтай галоўнай навучальнай установе Сіра-Каталіцкай Царквы навучаюцца студэнты з Лівана, Сірыі і Іраку.

Пасля экскурсіі Патрыярх Іосіф запрасіў ігумена Арсенія раздзяліць з ім і насельнікамі манастыра брацкую трапезу, падчас якой Яго Блаславенства падзяліўся ўражаннямі пра сваю нядаўнюю пілігрымку ў Расію, а затым прапанаваў госцю выступіць у семінарыі з лекцыяй па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Лекцыя адбудзецца ў першым паўгоддзі наступнага навучальнага года, як паведамляе сайт падвор’я Рускай Праваслаўнай Царквы ў Бейруце.

***

Сіра-Каталіцкай Царква, якая аднавіла сваю еднасць з Рымам у 1662 годзе (з захаваннем свайго заходня-сірыйскага абраду), -- гэта адна з усходніх каталіцкіх Цэркваў, з’яднаных з Рымскім Апостальскім Пасадам св. Пятра, таксама як і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

Паводле Службы камунікацыі АЗЦС

4.07.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier