Пошук

Каляндар

 
аўторак
ЛЮТАГА
Сёньняшняе чытаньне:

Памяць Блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі г. Хайфа  


Памяць Блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі г. ХайфаУ нядзелю, 29 чэрвеня 2014 г., падчас Боскай Літургіі, якую ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек), у грэка-каталіцкім храме “Дом Ласкі” ў галілейскім горадзе Хайфа (Ізраіль) вернікі ўшанавалі памяць блаславёнага святамучаніка Мікалая (Чарнецкага).

Знаходзячыся 28 ды 29 чэрвеня ў Галілеі (у рамках агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю) архімандрыт Сяргей прыняў запрашэнне а. Рыгора, які з блаславення Апостальскага адміністратара Мельхіцкай грэка-каталіцкай епархіі Галілеі архібіскупа Майсея, духова акармлае ўкраінскіх вернікаў, што жывуць у г. Хайфа.

Для шматлікіх прысутных добра вядома постаць Блаславёнага Мікалая ды ягоная магіла ў Львове, у якой пахаваныя цудатворныя мошчы святамучаніка.
“Я меў магчымасць маліцца ў гэтым мельхіцкім храме 30 гадоў таму, калі нараджаўся гэты цэнтр сацыяльнага служэння “Дом Ласкі”. Сёння ён адноўлены і з’яўляецца духовым міжнародным цэнтрам, цэнтрам сапраўды каталіцкім. Дзякую Госпаду, што магу маліцца тут з вернікамі з Украіны, Польшчы, Гішпаніі, Нямеччыны, Швейцарыі – у поўнай еднасці з нашымі арабскімі братамі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Постаць святамучаніка Мікалая заахвочвае ўсіх нас да вернасці Хрысту ў складаных умовах жыцця а ягоныя малітвы суправаджаюць нас у служэнні бліжнім,” – адзначыў архімандрыт Сяргей.

30.06.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier