Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


25.09.2010
Велічае горача душа мая БогаВечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка

30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа пачынаецца новы цыкл духовых сустрэчаў.

Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя Беларускі кнігазбор , 2010) адбудзецца 30 верасня 2010 г. а 19:00 ў грэка-каталіцкім цэнтры св.Язэпа на вул. Арджанікідзе, д. 6.
(ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа)

У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк і Ірына Багдановіч.
Творы Казіміра Сваяка прагучаць у мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў.
Арганізатарамі вечарыны з’яўляюцца грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Сардэчна запрашаем.
25.09.2010
В Е Ч Н А Я   П А М Я Ц Ь22 верасня 2010 г. памёр у Рыме падсакратар Папскай Рады для справаў спрыяння Адзінству Хрысціянаў мансіньёр Елеўтэрыё Фарціна (Eleuterio Fortino), архімандрыт епархіі Лунгро (Калабрыя) Італа-Албанскай грэка-каталіцкай Царквы.
24.09.2010
Катэхетычна-літургічныя сустрэчы ў сьв. ЯзэпаКатэхэтычна-літургічныя сустрэчы пры цэнтры сьв. Язэпа запрашаюць сяброў 29 верасьня 2010 г. (серада) ў 19.30 на першае ў гэтым царкоўна-акадэмічным годзе спатканьне.
У праграме: азнаямленьне з новым фарматам сустрэчаў і з праграмай на год.

У гэтым годзе сустрэчы складаюцца з двух цыклаў, што будуць чаргавацца між сабой:
"Літургіка для пачынаючых" і бяседы на тэмы "Хрысьціянства і ...".

Больш падрабязна аб гэтым можна будзе даведацца і ўнесьці свае прапановы падчас спатканьня ў сераду 29-га верасьня.

Спатканьне пройдзе ў памяшканьні грэка-каталіцкага цэнтру сьв. Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

Запрашаем усіх жадаючых!

а. Аляксандр Аўдзяюк
22.09.2010
“Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны”Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на заканчэнне Боскай Літургіі ў візантыйскім або грэцкім абрадзе да ўдзельнікаў святкавання ў Слоніме

19 верасня 2010 г. у Слоніме на заканчэнне Боскай Літургіі Найдастойны Прадстаўнік Святога Айца Бенедыкта XVI, Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч звярнуўся да вернікаў са Словам прывітання.
22.09.2010
“Няхай вас суправодзяць малітвы Жыровіцкай Багародзіцы, Маці Еднасці”Прывітальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
да удзельнікаў святкавання ў Слоніме


У рамках святкавання ў Слоніме 19 верасня 2010 г., на завяршэнне Боскай Літургіі, якую ўзначаліў
Найдастойны Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч, быў зачытаны Прывітальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынала Леанарда Сандры (Leonardo Sandri) да вернікаў
21.09.2010
"Жыровіцкая Заступніца – Маці Еднасці, маліся за нас"Казанне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Дастойнага Біскупа Аляксандра Кашкевіча, на святкаванні 280 гадоў каранавання Жыровіцкай Іконы Маці Божай, Слонім, 19 верасня 2010 г.
21.09.2010
У Вене праходзіць пасяджэнне Камісіі для дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі20 верасня ў Вене распачало працу ХІІ Пленарнае пасяджэнне міжнароднай смешанай Камісіі для тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі.
30 афіцыйных прадстаўнікоў (біскупаў і экспераў) Каталіцкай і аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве, якое праходзіць у венскім Кардынал-Кёнінг-хаус.
21.09.2010
Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў РасонахУ суботу 18 верасня 2010 г. пачалося святкаванне 10-гадовага юбілею расонскай рыма-каталіцкай парафіі (Віцебская дыяцэзія).
У гэты дзень адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла ў гонар св. Язафата (Кунцэвіча), Архібіскупа Полацкага, які будаваўся больш пяці год.
20.09.2010
Сведчанне пра паўсюднасць Каталіцкай ЦарквыУ нядзелю, 19 верасня 2010 г., у касцёле св. Андрэя ў Слоніме прайшлі святкаванні 280 гадоў каранавання папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Маці Божай. У гэтым касцёле ўшаноўваецца Абраз, на які ў 1730 г. былі накладзеныя папскія кароны.
18.09.2010
Праграма ўрачыстасці ў СлонімеНядзеля 19 верасня 2010 г.
касцёл св. Андрэя


10.00 — Акафіст у гонар Жыровіцкай Іконы Багародзіцы (хор «Прасфара, Мінск)
11.00 — Боская Літургія (у візантыйскім абрадзе)

12.30 — урачыстая працэсія з Іконай Багародзіцы
13.00 — АГАПА (братэрскі пачастунак для гасцей і пілігрымаў)

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier