Пошук

Каляндар

 

“Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны”  


“Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны”Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на заканчэнне Боскай Літургіі ў візантыйскім або грэцкім абрадзе да ўдзельнікаў святкавання ў Слоніме

19 верасня 2010 г. у Слоніме на заканчэнне Боскай Літургіі Найдастойны Прадстаўнік Святога Айца Бенедыкта XVI, Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч звярнуўся да вернікаў са Словам прывітання.


Дарагія браты і сёстры ў Хрысьце

1. Сёння мы з радасцю адзначаем 280-ыя ўгодкі каранавання “ад імя і ўладай Рымскага Архірэя” цудатворнай Іконы Маці Божай Жыровіцкай.

Сабраныя ў імя Гасподняе, мы завяршылі Боскую Літургію паводле візантыйскай або грэцкай традыцыі, аддаючы падзяку Таму, ад Каго паходзіць кожнае добрае даянне і кожны дар дасканалы – Айцу Святла (пар. Як 1, 17).

Мы разам удзельнічалі ў ёй – духавенства і вернікі візантыйскага або грэцкага абраду, як таксама духавенства і вернікі лацінскага або рымскага абраду, – паказваючы нашу каталіцкасць у тым, каб вызнаваць і жыць паводле веры перададзенай нам Апосталамі і пацвярджаючы еднасць Царквы, якой так моцна жадаў Хрыстос, і за якую горача прасіў Айца падчас Тайнай Вячэры (пар. Ян 17, 21-26).

2. Ад сэрца вітаю тут кожнага з вас асабіста, пачынаючы ад дарагіх братоў у Біскупстве абодвух абрадаў і Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека).

Перадаю Вам вітанне і блаславенне Святога Айца – Папы Бенедыкта XVI, які якраз сёння заканчвае свой пастырскі візіт у Велікабрытанію. Ягонае вітанне і Ягонае блаславенне звернута таксама да Вашых сем’яў, да Вашых родных, як таксама да Вашых дыяцэзіяльных і Вашых парафіяльных супольнасцяў, да якіх Вы належыце і якія ўтвараюць адзіную, святую, паўсюдную або каталіцкую і апостальскую Царкву (пар. Нікейска-канстантынопальскі Сімвал веры).

Асаблівае вітанне накіроўваю да мясцовай парафіяльнай супольнасці і да Братоў Меншых Капуцынаў, якія сёння паказалі сваю шчырую гасціннасць - чалавечую і хрысціянскую.

Вітаю з такой жа сардэчнасцю вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, як таксама прадстаўнікоў Дзяржаўнай улады, якія разам з намі ўдзельнічаюць у сьвяткаванні гэтага асаблівага свята, свята ўспаміну і ўдзячнасьці Каталіцкай Царквы, якая існуе ў Беларусі.

3. Заступніцтву Усячыстай, Найблаславёнай, Слаўнай, Найсьвятой Багародзіцы Марыі, Маці Хрыста і Маці Царквы, заўсёды Дзевы, даручаю Каталіцкую Царкву ў Беларусі - Грэка-каталіцкую і Рымска-каталіцкую Царкву.

Заступніцтву Яе - Уладаркі нашай – даручаю таксама ўсіх Вас і ўсіх жыхароў гэтага ўлюбёнага Краю.
Бог няхай усіх Вас блаславіць

Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны.


Парафіяльны касцёл св. Андрэя ў Слоніме, Санктуарый Жыровіцкай Маці Божай (Гродзенская Дыяцэзія лацінскага абраду)

19 верасня 2010 году Гасподняга, 280-ыя ўгодкі каранавання «ад імя і ўладай Рымскага Архірэя» цудатворнай Іконы Маці Божай Жыровіцкай



+Архібіскуп Марцін Відавіч
Апостальскі Нунцый у Беларусі

22.09.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier