Пошук

Каляндар

 

В Е Ч Н А Я П А М Я Ц Ь  


22 верасня 2010 г. памёр у Рыме падсакратар Папскай Рады для справаў спрыяння Адзінству Хрысціянаў мансіньёр Елеўтэрыё Фарціна (Eleuterio Fortino), архімандрыт епархіі Лунгро (Калабрыя) Італа-Албанскай грэка-каталіцкай Царквы.

Архім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. ЕлеўтэрыёАрхім. Елеўтэрыё


Архім. Елеўтэрыё нарадзіўся 2 красавіка 1938 г. у гарадку San Benedetto Ullano ў Калабрыі. Падрыхтоўку да святарства праходзіў у Папскай Грэцкай Калегіі і быў рукапакладзены на святара 24 лістапада 1963 г.

Ад часу ІІ-га Ватыканскага Сабору працаваў у Папскай Радзе (раней: Сакратарыяце) для справаў спрыяння Адзінству Хрысціянаў, дзе шмат гадоў нёс служэнне падсакратара.

Разам з працай ў Ватыкане архімандрыт Елеўтэрыё нёс служэнне душпастыра для рымскай італа-албанскай парафіі (пры храме св. Афанасія) і падтрымліваў развіццё візантыйскай традыцыі і культуры італа-албанскай (arbereshe).

З вялікай дабразычлівасцю памерлы архімандрыт Елеўтэрыё адносіўся да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ведаў ён добра біскупа Чэслава Сіповіча, а. протаерэя Аляксандра Надсана а таксама беларускіх студэнтаў Грэцкай Клегіі – а. Сяргея Стасевіча, сем. Андрэя Гайдукевіча і сем. Сяргея Раюнца.
Шматразова служыў ён як кансультант Курыі (раней Сакратарыята) Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека).
Адпяванне памерлага архімандрыта Елеўтэрыя пройдзе ў грэцкім храме св. Афанасія Вялікага у Рыме ў суботу 25 верасня.

Пахавальная служба адбудзецца ў нядзелю 26 верасня 2010 г. у парафіяльнай царкве ў родным італа-албанскім гарадку San Benedetto Ullano.

ΑΙΩΝΙΑ ΣΟΥ Η ΜΝΗΜΗ

Вечная яму памяць - I përjetëshëm kloft kujtimi i tij

25.09.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier