Пошук

Каляндар

 

Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў Расонах  


Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў РасонахУ суботу 18 верасня 2010 г. пачалося святкаванне 10-гадовага юбілею расонскай рыма-каталіцкай парафіі (Віцебская дыяцэзія).
У гэты дзень адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла ў гонар св. Язафата (Кунцэвіча), Архібіскупа Полацкага, які будаваўся больш пяці год.

Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў РасонахКансэкрацыю здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін у прысутнасці святароў Віцебскай дыяцэзіі і шматлікіх вернікаў — католікаў, праваслаўных і тых, хто падарожнічаў разам з расонскай парафіяй па святых месцах Еўропы.
Па запрашэнні настаяцеля Расонскай парафіі а. Вячаслава Барка ва ўрачыстасці ўдзельнічаў душпастыр Полацкай грэка-каталіцкай парафіі Святапакутніка Язафата.
Варта адзначыць, што святкаванне адбылоса у бліжайшыя дні пасьля даты 16 верасня, калі паводле жывой на Віцебшчыне старой, уніяцкай традыцыі, прыпадае ўспамін св. Язафата.
Адметнасцю і ўпрыгожаннем касцёла з’яўляюцца фрэскі, выкананыя па ўзору славутых падуанскіх фрэсак вядомага мастака Джотта. Аўтар фрэсак у расонскай святыні — мастак Уладзімір Кандрусевіч.

Паводле Catholic.by

21.09.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier