Катэхетычна-літургічныя сустрэчы ў сьв. Язэпа
 Катэхэтычна-літургічныя сустрэчы пры цэнтры сьв. Язэпа запрашаюць сяброў 29 верасьня 2010 г. (серада) ў 19.30 на першае ў гэтым царкоўна-акадэмічным годзе спатканьне. У праграме: азнаямленьне з новым фарматам сустрэчаў і з праграмай на год. У гэтым годзе сустрэчы складаюцца з двух цыклаў, што будуць чаргавацца між сабой: "Літургіка для пачынаючых" і бяседы на тэмы "Хрысьціянства і ...". Больш падрабязна аб гэтым можна будзе даведацца і ўнесьці свае прапановы падчас спатканьня ў сераду 29-га верасьня. Спатканьне пройдзе ў памяшканьні грэка-каталіцкага цэнтру сьв. Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа). Запрашаем усіх жадаючых! а. Аляксандр Аўдзяюк
|