Папскае Брэвэ з індульгенцыяй з выдадзены пасьля пастановы пра каранацыю Жыровіцкай іконы Маці БожайБенядыкт ХІІІ. Усім верным Хрыстовым, якія маюць пагладзець гэтае пісьмо – збаўленьне і апостальскае блаславеньне. Маючы ў ласкавай любові нябесныя багацьці для памнажэньня веры і спасеньня душ, усім верным хрысьціянам, мужчынам і жанчынам, якія шчыра пакаюцца, паспавядаюцца, прычасьцяцца сьв. Тайн і памоляцца пра адзінадушша хрысьціянскіх уладароў, выкараненьне гарэсій, і узвялічаньне сьв. Маці Царквы, пры пабожнам наведваньні царквы Найсьвяцейшай Дзевы Марыі Жыровіцкай, Кіеўскай епархіі, на працягу сямі дзён пасьля дня які вызначаны бісупам, Мы міласціва надаем аб Хрысьце на адзін толькі раз адпушчэньне грахоў і індульгенцыю на працягу гэтых васьмі дзён. Гэтае мае значэньне толькі на адзін раз на год. Мы жадаем, каб гата не мела ніякага значэньня калі б пры стараньні пра гэтую пастанову, паданьні, дазволе, ці публікацыі была, або будзе давацца хаця б найменшая аплата.
Дадзена ў Рыме, у сьв. Пятра, пад пячаткай Рыбака у XV дзень красавіка 1726 г., другі год Нашага пантыфікату.
Кард. Олівера