Айцец Яўген УсошынНовы пробашч Парафіі У Нядзелю Крыжапаклонную, 7 сакавіка 2010 г., служэньне пробашча грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. Менску прыняў а. Яўген Усошын, які адначасова захоўвае служэньне протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ.

Датыхчасовы адміністратар парафіі – а. Пахом (Кавалёў), які за апошніх 13 месяцаў рупліва служыў Парафіі, атрымаў прызначэньне служыць у тойжа Парафіі ў новай якасьці парафіяльнага вікарыя.
Гэта азначае, што менская грэка-каталіцкая Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі мае двух сьвятароў: пробашча і парафіяльнага вікарыя.

Апостальскі Візітатар БГКЦ перадаў а. Яўгену Усошыну прызначэньне на новы пост у суботу - 6 сакавіка 2010 г., а ў нядзелю 7 сакавіка, ў рамках Боскай Літургіі аб 11-й гадзіне ў ніжнім храме Чырвонага касьцёла, мелі месца афіцыйныя ўводзіны новага пробашча ў служэньне ў Парафіі.
Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей, а казаньне прамовіў новапрызначаны пробашч а. Яўген Усошын.
На заканчэньне Літургіі вернікі засьпявалі новаму пробашчу а. Яўгену – многія леты! – а таксама традыцыйны гімн “Магутны Божа” і гімн у гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Фотаздымкі: Яўген Жукаў