Пошук

Каляндар

 

„Сям’я – надзея Еўропы”  


„Сям’я – надзея Еўропы”Міжнародны форум - VIII Гнезьненскі зьезд

У першай гістарычнай сталіцы Польшчы – горадзе Гнезна 12-14 сакавіка 2010 г. праходзіць VIII Гнезьненскі З’езд – міжнародны форум прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх Цэркваў – ярархаў і вернікаў.

Гаспадаром З’езду зьяўляецца Архібіскуп-Мітрапаліт Гнезна Ўладыка Генрык Мушынскі, Прымас Польшчы. Арганізатарамі ёсьць прадстаўнікі розных хрысьціянскіх рухаў, арганізацыяў і супольнасьцяў з Польшчы і Еўропы.

Сёлета тэмай гэтага міжнароднага форуму ёсьць: “Сям’я – надзея Еўропы”.

У другі дзень З’езду, у суботу 13 сакавіка ўвечары, па вуліцах Гнезна пройдзе Экуменічная Дарога Жыцьця. Набажэнства ўзначаляць ярархі і прадстаўнікі сем’яў з дзесяці хрысьціянсікх Цэркваў: Рыма-Каталіцкай, Грэка-Каталіцкай, Праваслаўнай, Стара-каталіцкіх і Пратэстанцкіх Цэркваў.

У З’ездзе ўдзельнічае каля 800 асобаў, у тым ліку 100 высокіх гасьцей. Папскую Раду па справах Сям’і прадстаўляе яе старшыня кард. Энніо Антанэллі.
Грэка-Каталіцкую Царкву Беларусі на З’езьдзе прадстаўляе Апостальскі Візітатар Архім. Сяргей (Гаек), асістэнт Аддзела Душпастырства сем’яў а. Андрэй Буйніч з Ліды і двое сьвецкіх вернікаў.

12.03.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier