Душпастырскі семінар на тэму сацыяльнай службы ў парафіях
 На запрашэньне адміністратара грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску – а. Пахома (Кавалёва), парафіяльны душпастырскі цэнтр па. Зав. Сьнежным наведвала моладзёвая група валянцёраў імя Сьвятога Мікалая з Віцебска, якую ўзначаліў а. Алесь Шыбека. У рамках душпастырскага семінара, прысьвячанага сацыяльнай службе ў менскіх грэка-каталіцкіх парафіях, госьці дзяліліся вопытам розных формаў валянцёрскага служэньня асобам пастарэлым, самотным ды з абмежаванымі магчымасьцямі. На заканчэньне семінара маладыя віцебскія валянцёры прасьпявалі Акафіст перад Іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі і маліліся на Боскай Літургіі за усіх жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска, а асабліва за моладзь і сем’і, якія патрабуюць сьпецыяльнай душпастырскай апекі.
|