Пошук

Каляндар

 

Вечная памяць!  


Трацінская Дар'яТрацінская Дар'я8 сакавіка ў Мурманскай вобласьці на перавале Тавайок сьнегавая лавіна накрыла групу беларускіх турыстаў з шасьці чалавек, з якіх уратавалася толькі двое. Пашуковыя працы ішлі да 11 сакавіка, калі і былі знойдзеныя целы іншых чатырох беларусаў, сярод якіх была і нашая верніца з Брэста Трацінская Дар'я, якую шмат хто з нас ведаў, як добрую, шчырую, аптымістычную хрысьціянку і ўдзельніцу шматлікіх пілігрымак.

Заклікаем усіх вернікаў і верніцаў БГКЦ да малітвы за супакой душаў супачылай Дар'і і іншых, што загінулі разам з ёю: Міхаіла, Яўгена, Аляксандры.

12.03.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier