Пошук

Каляндар

 


3.11.2010
Балгарская Каталіцкая Царква ўсходняга абраду святкуе 150 гадоў аднаўлення Еднасці з Рымам4 – 7 лістапада 2010 г. Балгарская Каталіцкая Царква ўсходняга абраду святкуе юбілей 150-годдзя аднаўлення Еднасці з Рымскім Апостальскім Пасадам.
Урачыстасці адбудуцца ў гарадах Плоўдзіве і ў Сафіі.
Іх узначаліць Прадстаўнік Святога Айца Бенядыкта XVI-га Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры.

У святкаваннях прыймуць удзел таксама ярархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з усёй Еўропы, якія ў той жа час сустракаюцца ў Сафіі на штогадовую сустрэчу. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на ўрачыстасцях прадстаўляе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
1.11.2010
Задушныя службы у мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях 2 лістападаПарафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
18.30 – Заупакойная Літургія і Ліцця за памерлых у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

+ + +

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа
18.30 – Заупакойная Літургія і Ліцця за памерлых у чырвоным касцёле (ніжні храм)

Просім падрыхтаваць Запіскі (з імёнамі).

+ + +

Адносна задушных службаў можна скантактавацца са святарамі:
а. Яўген Усошын 8 (029) 312 28 26 Velcom, 8 (033) 631 55 24
а. Пахом (Кавалёў) 8 (029) 767 70 87 МТС
а. Аляксандр Аўдзеюк 8 (029) 522 70 19 МТС
28.10.2010
Вечная памяцьПаховіны айца Іва Марыён

16 кастрычніка 2010 г., на 75-м годзе жыцця адышоў да Госпада прыяцель нашай Царквы, французскі святар а. Іў Марыён.

Айцец Іў быў уражэнцам гор Вог'езы ў Латарынгіі. Значную частку свайго жыцця служыў у Парыжы, асабліва як заснавальнік і кіраўнік каталіцкага радыё Notre Dame de Paris.
У 1973 годзе заклаў міжнародную асацыяцыю Экуменічнага Сяброўства (Amitie Oecumenique Internationale), якой кіраваў да 2007 г.
У 2002 годзе вярнуўся ў родныя Ваг'езы і служыў як пробашч гарадка Сальсір.
28.10.2010
Малітва за мінскіх Ярархаў28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У гэты ж дзень 30 год таму сакрамант святарства атрымаў сённяшні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэіі Антоні Дзям’янка.

У інтэнцыі абодвух Ярархаў 28 кастрычніка 2010 г. у мінскай архікатэдры а 18.30 адбудзецца св. Імша, якую яны будуць канцэлебраваць.

Шчыра запрашаем мінскіх вернікаў да супольнай малітвы ў інтэнцыях Дастайных Ярархаў і аб Божых ласках на іх далейшы жыццёвы шлях.
Шчырая малітва стане сапраўднай удзячнасцю Найвышэйшаму за пастырскае служэнне руплівых пастыраў Беларусі.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў святарскія свячэнні.

Паводле Catholic.by
24.10.2010
У Рыме адзначылі 280-годдзе каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці БожайУ нядзелю 24 кастрычніка 2010 г. у Рыме прайшлі юбілейныя святкаванні 280-годдзя каранацыі цудатворнай Іконы Жыровіцкай Маці Божай, якая шануецца ў грэка-каталіцкім храме святых мучанікаў Сяргея і Вакха.

Боская Літургія была адслужана ў рыма-каталіцкім храме Мадона дэі Монці (Madonna dei Monti), паколькі царква святых Сяргея і Вакха невялікая.

Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў ў Італіі і Іспаніі Ўладыка Дыянісій (Ляховіч) у саслужэнні з ерархам Тэрнопальска-Зборыўскім Уладыкам Васілём (Семенюком), Уладыкам Ірынеем (Білыкам) ды Апостальскім Візітатарам БГКЦ Архімандрытам Сяргеем (Гаекам) і шматлікімi духавенствам, сярод якога быў і беларускі ераманах а. Лявонцій (Тумоўскі).
22.10.2010
Задушныя службы ў Мінску 30 кастрычніка і 2 лістападаЗадушная субота - 30 кастрычніка 2010

9.00 – Ліцця на Кальварыйскіх могілках – а. Яўген Усошын
10.00 – Заупакойная Літургія ў парафіі Маці Божай Нястомнай
Дапамогі (капліца на зав. Снежным, 7)
22.10.2010
ШМАТ ТРАДЫЦЫЯЎ – АДНА МОВАСемінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам а. Аляксандра Надсана (Лондан)

Дзякуючы міжканфесійнай ініцыятыве Цэнтра біблійных студый і багаслоўя (БГКЦ) і мінскага Цэнтра «Экумена» 23-24 кастрычніка 2010 г. пройдзе ў Мінску багаслоўска-духоўны Семінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам а. Аляксандра Надсана
Месца правядзення семінару і круглага стала: Грэка-каталіцкі цэнтр св. Язэпа, Мінск, вул. Арджанікідзе д. 6.
Да ўдзелу ў Семінары запрошаныя а. Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, Цэнтр біблійных студый і багаслоўя, Цэнтр «Экумена», супрацоўнікі Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ, супрацоўнікі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, Праваслаўнае брацтва Канстанціна Астрожскага, душпастырства мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, Біблейскае таварыства Рэспублікі Беларусь, філолагі-беларусаведы.
21.10.2010
“Жыццё для Беларусі”Прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана ў Мінску

21 кастрычніка 2010 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук прайшла прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», якая з’яўляецца зборнікам артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі выдадзеным у гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане.
Кніга выдадзена мінскім выдавецтвам “Тэхналогія”.
21.10.2010
TAIZE 2010Міжпарафіяльная група з Мінска

У канцы кожнага году Cупольнасць Тэзэ (Taize) арганізоўвае сустрэчу хрысціянскай эўрапейскай моладзі.
Сёлетняя сустрэча адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды) з 28 снежня 2010 па 1 студзеня 2011. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі з Мінска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую збіраюць:
рыма-каталіцкая Парафія св. Яна Хрысціцеля (для кантакта: katalik@tut.by) і грэка-каталіцкая Парафія св. Міколы Цудатворцы (для кантакта: shybeka@gmail.com)
20.10.2010
Малітоўны ўспамін Берасцейскага ўнійнага сабору 1596 г.Штогод 16-18 кастрычніка грэка-католікі Беларусі адзначаюць успамін Берасцейскага сабору, які праходзіў ў 1596 г. 6-8 кастрычніка (16-18 кастрычніка па грыгарыянскім календары, які тады ўводзіўся ў Рэчы Паспалітай) .

На гэтым саборы было абвешчана аднаўленне царкоўнай еднасці Кіеўскай мітраполіі з Рымскім Апостальскім Пасадам. Усходнія епархіі на тэрыторыі сённяшняй Беларусі і Украіны, якія прынялі Берасцейскую Унію сталі часткай царкоўнай структуры, якая атрымала імя Уніяцкай Царквы.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier