Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Малітва за мінскіх Ярархаў
28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты ж дзень 30 год таму сакрамант святарства атрымаў сённяшні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэіі Антоні Дзям’янка. У інтэнцыі абодвух Ярархаў 28 кастрычніка 2010 г. у мінскай архікатэдры а 18.30 адбудзецца св. Імша, якую яны будуць канцэлебраваць. Шчыра запрашаем мінскіх вернікаў да супольнай малітвы ў інтэнцыях Дастайных Ярархаў і аб Божых ласках на іх далейшы жыццёвы шлях. Шчырая малітва стане сапраўднай удзячнасцю Найвышэйшаму за пастырскае служэнне руплівых пастыраў Беларусі. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў святарскія свячэнні. Паводле Catholic.by |
|
28.10.2010
|






Сёньняшняе чытаньне:
28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 