
4 – 7 лістапада 2010 г. Балгарская Каталіцкая Царква ўсходняга абраду святкуе юбілей 150-годдзя аднаўлення Еднасці з Рымскім Апостальскім Пасадам.
Урачыстасці адбудуцца ў гарадах Плоўдзіве і ў Сафіі.
Іх узначаліць Прадстаўнік Святога Айца Бенядыкта XVI-га Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры.
У святкаваннях прыймуць удзел таксама ярархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з усёй Еўропы, якія ў той жа час сустракаюцца ў Сафіі на штогадовую сустрэчу. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на ўрачыстасцях прадстаўляе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
* * *
Рух за аднаўленне Еднасці балгараў з Рымам пачаўся ў ІІ-й палове XIX ст. у Стамбуле (Канстанцінопалі). У снежні 1860 г. Папа Пій IX прыняў Дэкларацыю аб З’яднанні групы балгараў з Каталіцкай Царквой. Ярархам з’яднанай Супольнасці вернікаў быў абраны архімандрыт Іосіф Сакольскі, які атрымаў біскупскую хіратонію з рук Папы ў Рыме ў 1861 годзе.
Турэцкі султан прызнаў З’яднаньне балгараў з Рымам.
Па вяртанні з Канстанцінопаля Архібіскуп Іосіф Сакольскі быў выкрадзены і заключаны ў турму ў Кіеве, дзе і памёр. Яго пераемнікам быў абраны Рафаіл Папоў. Тым часам, Папа Пій IX паклікаў манахаў з ордэна Успеньня Багародзіцы і Уваскрасенцаў і паслаў іх у Канстанцінопаль і Фракію.
Пасля смерці біскупа Рафаіла Папова ярархам каталіцкай Усходняй Царквы быў прызначаны біскуп Ніл Ізвораў, які прадстаўляў інтарэсы балгарскіх католікаў перад турэцкай уладай.
У 1883 годзе дэкрэтам рымскай Кангрэгацыі па распаўсюджванню веры былі створаныя два апостальскія вікарыяты - Фракія і Македонія, з біскупамі - Міхаілам Пятковым і Лазарам Младэнавым.
У час Першай Сусветнай вайны і пасля яе, многія вернікі гэтых вікарыятаў пад прымусам былі выселеныя ў Балгарыю.
У 1925 годзе Папа Пій XI Апостальскім Візітатарам у Балгарыі прызначыў біскупа Анджэла Ранкалі – будучага Папу Яна XXIII.
З 1925 па 1934 г. яму была давераная місія арганізаваць жыццё Балгарскай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду. Дзякуючы ягоным намаганням, у 1926 годзе быў створаны Каталіцкі Апостальскі Экзархат з сядзібай у Сафіі. 31 ліпеня таго ж года першым Апостальскім Экзархам быў прызначаны Біскуп Кірыл Куртаў.
Нейкі час гэту пасаду займаў біскуп Ян Гаруфалаў, а пасля яго смерці, экзархам ізноў быў прызначаны Біскуп Кірыл Куртаў.
Гэта быў перыяд пераследу Каталіцкай Царквы ў Балгарыі камуністычным рэжымам, амаль усе сьвятары прайшлі праз турмы.
Пасля смерці Экзарха Кірыла Куртавана яго месца быў прызначаны архібіскуп Мяфодзій Страціеў.
На сёняшні час Апостальскі Каталіцкі Экзархат налічвае больш за 20 парафій па ўсёй краіне, якімі апякуюцца18 святароў. У экзархаце нясуць служэнне айцы манаскага ордэна Успеньня Бгародзіцы, Уваскрасенцы, Салезіяне, Кармеліты, а таксама манахіні Кармеліткi, Еўхарысткі, Аблаткі.
Дзейнічаюць таксама і сучасныя супольнасьці багапасвечанага жыцця - Рух Фоколарэ, трэці ордэн Дамініканаў.
З 1995 года Апостальскім Экзархам Балгарскай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду ёсць Біскуп Хрысто (Пройкаў).