Пошук

Каляндар

 

Малітоўны ўспамін Берасцейскага ўнійнага сабору 1596 г.  


Малітоўны ўспамін Берасцейскага ўнійнага сабору 1596 г.Штогод 16-18 кастрычніка грэка-католікі Беларусі адзначаюць успамін Берасцейскага сабору, які праходзіў ў 1596 г. 6-8 кастрычніка (16-18 кастрычніка па грыгарыянскім календары, які тады ўводзіўся ў Рэчы Паспалітай) .

На гэтым саборы было абвешчана аднаўленне царкоўнай еднасці Кіеўскай мітраполіі з Рымскім Апостальскім Пасадам. Усходнія епархіі на тэрыторыі сённяшняй Беларусі і Украіны, якія прынялі Берасцейскую Унію сталі часткай царкоўнай структуры, якая атрымала імя Уніяцкай Царквы.

З нагоды успаміну Берасцейскай Уніі ў нядзелю 17 кастрычніка 2010 г. Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў урачыстую Боскую Літургію ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску. У казанні Архімандрыт узгадаў пра неабходнасць верна адстаіваць каштоўнасць еднасці з Паўсюднай Царквой ды з яе Першаярархам Папам Рымскім.

На гэтай Боскай Літургіі вернікі асабліва маліліся за сталага Прадстаўніка Папы Рымскага ў Беларусі Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Марціна Відавіча.

Гэта быў таксама дзень малітвы за грэка-каталіцкую парафію ў Берасці.

У аўторак 19 кастрычніка 2010 аб Божым блаславенні для ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы маліліся вернікі парафіі Святога Духа ў Мінску. Боскую Літургію адслужыў душпастыр парафіі ераманах Пахом (Кавалёў).

20.10.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier