Пошук

Каляндар

 

Вечная памяць  


Вечная памяцьПаховіны айца Іва Марыён

16 кастрычніка 2010 г., на 75-м годзе жыцця адышоў да Госпада прыяцель нашай Царквы, французскі святар а. Іў Марыён.

Айцец Іў быў уражэнцам гор Вог'езы ў Латарынгіі. Значную частку свайго жыцця служыў у Парыжы, асабліва як заснавальнік і кіраўнік каталіцкага радыё Notre Dame de Paris.
У 1973 годзе заклаў міжнародную асацыяцыю Экуменічнага Сяброўства (Amitie Oecumenique Internationale), якой кіраваў да 2007 г.
У 2002 годзе вярнуўся ў родныя Ваг'езы і служыў як пробашч гарадка Сальсір.

Вечная памяцьЗ асаблівай увагай а. Іў ставіўся да грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. На свята Пяцідзесятніцы 2010 г., па ягоным запрашэнні парафіі ў Вог'езах наведала дэлегацыя БГКЦ. Ён таксама направіў сваіх супрацоўнікаў, у тым ліку а. Пятра Вілка з візітам у Беларусь на пачатку мінулага верасня.

20 верасня 2010 г., у рамках падрыхтоўкі экуменічнай пілігрымкі ў Арменію, а. Іў наведаў Парыж, дзе на вуліцы яго збіла машына. Памёр ён у шпіталі ў Парыжы 16 кастрычніка 2010 г.

Паховіны а. Іва адбыліся ў парафіі Сальсір 28 кастрычніка. Абрад Апошняга Развітання ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ.

Заупакойную службу ў Полацку адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку, да якой асаблівыя дачыненні меў святой памяці а. Іў.

Вечная яму памяць!

28.10.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier