Пошук

Каляндар

 


3.08.2011
Ветразь любовіXрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага развіцця

„Ветразь любові” - такую назву атрымаў хрысціянскі летнік для асобаў з абмежаваннямі фізічнага розвітку і валанцёраў, які праходзіў 25-31 ліпеня 2011 пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку. Каля 40 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабраліся каб правесті адзін тыдзень разам у братэрскай хрысціянскай атмасферы.

Праграма летніка была вельмі насычаная. Удзельнікі мелі магчымасць набраць досведу на практычных занятках (варштатах), а таксама ўдзельнічыць у разнастайнай конкурсна-забаўляльнай праграме (“Міс і Містер Летнік”, “Акіян любові”, віктарыны, конкурсы, ролевыя казкі) і проста адпачыць каля вогнішча, паслухаць гітару, схадзіць на рэчку.
3.08.2011
Арцыбіскуп Гуджэроцці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх"Я абяцаю усім беларусам слухаць і любіць іх", - з такімі словамі звярнуўся да вернікаў нашай краіны новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У інтэрв'ю нашаму радыё іерарх расказаў аб сваім каўказскім вопыце дыпламатычнай службы і аб планах на новым этапе працы ад імя Апостальскай Сталіцы. Прапануем вашай увазе тэкст інтэрвью з арцыбіскупам Гуджэроцці.
22.07.2011
Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVIЯго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.
21.07.2011
Адышоў у вечнасць кардынал Казімір СвёнтакКурыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 21 ліпеня 2011 г. а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцця адышоў у вечнасць Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтак.

У найбліжэйшым часе заахвочваем святароў арганізаваць набажэнствы са шматлікім удзелам вернікаў аб вечным супакоі святой памяці кардынала, які на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У касцёлах, капліцах і іншых месцах культу неабходна зрабіць дэкарацыю ў адпаведным месцы (паставіць партрэт кардынала, кветкі, знічы), можна пакласці кнігу спачуванняў.
18.07.2011
Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраўЗ 26 па 31 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата пройдзе Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў. Арганізаваны ён Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху Бэтэль.

Пад час правядзення летніка асобы непоўнаспраўныя і валанцёры раздзеляць між сабою ўсю радасць сумеснага адпачынку і ўзаемнага клопату. У расклад летніка ўваходзіць духоўная праграма (духоўныя разважанні, малітвы, набожэнствы), практычныя заняткі (варштаты) і проста адпачынак, для якога будзе шмат вольнага часу (экскурсія па Полацку, адведзіны рэчкі, вогнішча, лазня…).
15.07.2011
Прызначаны новы Апостальскі Нунцый у Беларусі
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску


Мінск, 15 ліпеня 2011 г.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Да моманту гэтага прызначэння на Апостальскага Нунцыя ў Беларусі іерарх з’яўляўся Апостальскім Нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Кс. прэлат д-р Крыспін Дубель,
часова павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.
10.07.2011
Віншаванне Кіраўніка Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі на завяршэнне XVII-тай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск - ПолацкКіраўнік Прадстаўніцтва Апостальскага Пасаду ў Мінску - часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Манс. Крыспін Дубель накіраваў Апостальскаму Візітатару БГКЦ Архімандрыту Сяргею (Гаеку)
Віншавальнае Слова з нагоды Завяршэння XVII-тай грэка-каталіцкай Пілігрымкі
Віцебск – Полацк 2011.
4.07.2011
XVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - ПолацкЗ 6 па 10 ліпеня 2011 г. праходзіць XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацк. Акрамя традыцыйнага ўспаміну Полацкіх пакутнікаў (1705 г.) кожны год у пілігрымцы ушаноўваюцца таксама іншыя Божыя падзьвіжнікі.

Сёлета Пілігрымка носіць характар падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га. Падчас яе ўспамінаюцца таксама Блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі (10 год ад ягонай беатыфікацыі), пакутнік Хрыстовы Экзарх Антон Неманцэвіч ды страстацерпцы Барыс і Глеб.

Напярэдадні Пілігрымкі, у аўторак – 5.07.2011, у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску а 18:00 гадз. будзе адслужаная Боская Літургія для пілігрымаў а ў 19:30 пры статуі Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га (ля рыма-каталіцкага катэдральнага сабора) адбудзецца Малебен, пасьля якога працягнецца вечар асабістай малітвы.

Рэгістрацыя пілігрымаў пачынаецца ў 17:00 гадз. у грэка-каталіцкай капліцы (вул.2 Войкава 6А)
18.06.2011
Казанне кардынала Робэрта Сара з нагоды абвяшчэння новага катэдральнага касцёлаМы з вамі ўжо прывіталіся на пачатку гэтай урачыстай святой Імшы, падчас якой касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску абвешчаны катэдральным касцёлам вашай дыяцэзіі. Катэдральны касцёл – гэта месца біскупскай катэдры. Адсюль ваш біскуп навучае вас веры. Каталіцкай веры. Веры, якую вы вызнаеце разам з усім Касцёлам. Таму я знаходжуся сёння сярод вас ад імя Святога Айца Папы Бэнэдыкта XVI, які праз маю асобу ў нейкім сэнсе прысутны тут з вамі. Яму адрасуем нашую ўдзячнасць.
17.06.2011
Урачыстасць абвяшчэння новага катэдральнага касцёла Віцебскай дыяцэзіі18 чэрвеня 2011 г. у Віцебску адбудзецца ўрачыстае абвяшчэнне новага катэдральнага касцёла. Па жаданні Святога Айца Бэнэдыкта XVI ім стане новапабудаваная святыня Езуса Міласэрнага.

Віцебская дыяцэзія была створана Янам Паўлам ІІ 13 кастрычніка 1999 г. На той час у Віцебску была толькі адна парафія і адзін касцёл. Таму катэдрай быў абвешчаны касцёл св. Барбары.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier