Пошук

Каляндар

 

XVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - Полацк  


XVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - ПолацкЗ 6 па 10 ліпеня 2011 г. праходзіць XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацк. Акрамя традыцыйнага ўспаміну Полацкіх пакутнікаў (1705 г.) кожны год у пілігрымцы ушаноўваюцца таксама іншыя Божыя падзьвіжнікі.

Сёлета Пілігрымка носіць характар падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га. Падчас яе ўспамінаюцца таксама Блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі (10 год ад ягонай беатыфікацыі), пакутнік Хрыстовы Экзарх Антон Неманцэвіч ды страстацерпцы Барыс і Глеб.

Напярэдадні Пілігрымкі, у аўторак – 5.07.2011, у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску а 18:00 гадз. будзе адслужаная Боская Літургія для пілігрымаў а ў 19:30 пры статуі Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га (ля рыма-каталіцкага катэдральнага сабора) адбудзецца Малебен, пасьля якога працягнецца вечар асабістай малітвы.

Рэгістрацыя пілігрымаў пачынаецца ў 17:00 гадз. у грэка-каталіцкай капліцы (вул.2 Войкава 6А)


РАСКЛАД РУХУ XVII ПІЛІГРЫМКІ ВІЦЕБСК – ПОЛАЦАК 2011

06.07 (Серада)
Віцебск, гадз. 6:30 – Малебен у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага
гадз. 7:00 – пачатак руху Пілігрымкі
Шуміліна, гадз. 18.30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата

07.07 (Чацьвер)
Шуміліна, гадз. 7:30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата 
гадз. 9:00 – пачатак руху
Обаль – гадз. 17:00
Вячэра
Духоўны канцэрт
Вячэрня

08.07 (Пятніца)
Обаль, гадз. 7:30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы
гадз. 9:00 – пачатак руху
Гараны – гадз. 17:00
Вячэра
Духоўны канцэрт
Вячэрня

09.07 (Субота)
Гараны, гадз. 7:30 – Боская Літургія
гадз. 10:00 – пачатак руху
Струньне, гадз. 12:00–13:00 – адпачынак,
гадз. 13:00 – Паніхіда ля Крыжа
гадз. 16:00 – уваход у Полацк
гадз. 18.00 – Полацк, царква сьв. Параскевы Полацкай – кароткая малітва падзякі
Вячэра і адпачынак

21:00 – Вячэрня і малітоўнае чуваньне

10.07 (Нядзеля)
Полацк, царква сьв. Параскевы Полацкай
8:30 – Ютрань
10.30 – Боская Літургія падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га
Братэрская Агапа


Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)
----------------------------------------------------


ПРЫБЛІЗНЫ РАСКЛАД ДНЯ 

6:30 пабудка
7:15 ранішніе малітвы (на месцы дзе адбываецца Сьв. Літургія)
7:30 Боская Літургія
8:30 сьняданьне
9:00 выхад
• кожныя 2 гадзіны прыпынак ад 15-30 хвілін 
• 2-3-й дзень праца ў групах дзяленьня
17:00 уваход у месца начлегу
18:00 вячэра 
- Духоўня канцэрт
21.00 Вячэрня
- група Ісусавай малітвы (удзел для жадаючых)
22.00 цішыня і гашэньне сьвятла

4.07.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier