Пошук

Каляндар

 

Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVI  


Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVIЯго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.

З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру.

Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і Ягонаму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы, а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны.

Выказваю таксама свае спачуванні арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару “ad nutum Sanctae Sedis” Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і усім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца.
Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану.

Бенэдыкт XVI, Папа


Таксама да словаў спачування Святога Айца Бэнэдыкта XVI далучаецца арцыбіскуп Джованні Анджэло Бэччу, субстытут секцыі агульных спраў дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду: «Прагну выказаць словы належнай пашаны і прывітання ў Хрысце Пану».
 
Тэкст перадаў
Кс. прэлат Крыспін Дубель,
часова павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску


Паводле Catholic.by

22.07.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier