Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў
 З 26 па 31 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата пройдзе Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў. Арганізаваны ён Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху Бэтэль. Пад час правядзення летніка асобы непоўнаспраўныя і валанцёры раздзеляць між сабою ўсю радасць сумеснага адпачынку і ўзаемнага клопату. У росклад летніка ўваходзіць духоўная праграма (духоўныя разважанні, малітвы, набожэнствы), практычныя заняткі (варштаты) і проста адпачынак, для якога будзе шмат вольнага часу (экскурсія па Полацку, адведзіны рэчкі, вогнішча, лазня…). Калі ты хочаш прыняць удзел у летніку ў якасці валанцёра, напішы на sw.mikalaj@gmail.com Удзел у летніку – бесплатны. Паглядзець фотаздымкі з мінулага летніка можна тут: http://vkontakte.ru/club8754613 а. Аляксандр Шыбека
|