Велікодны зварот Апостальскага Візітатара для Беларсаў Замежжа
мітрафорнага протаярэя Аляксандра НадсанаПершыя крокі папы Францішка выклікалі шмат камэнтараў у сусьветнай прэсе.
Не абышлося і без крытыкі, асабліва з боку некаторых царкоўных дастойнікаў, якім ня вельмі быў даспадобы ягоны сьціплы спосаб жыцьця, а таксама ягоная любоў бедных, якая не сканчаецца толькі словамі, і ў якой некаторыя хацелі бачыць паказуху.
А між іншым папа ня зрабіў і ня робіць нічога, чаго не рабіў Той, чыім намесьнікам на зямлі ён зьяўляецца, і які сказаў:
“Лісы маюць норы, птушкі нябесныя – гнёзды свае, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць” (Лк 9:58).
Ягоная асоба і навучаньне не супадалі з уяўленьнем чаканага Збаўцы сярод тых, якія ўважалі сябе духоўнымі праваднікамі і настаўнікамі свайго народу.
Сапраўды,
“Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не пазналі”(Ян 1:11); і ня толькі не пазналі, але адкінулі і ўзьненавідзелі, і сталі прычынаю Ягонай крыжовай сьмерці.
І ў гэтым вялікая трагэдыя абранага народу.